Фота ТАСС
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва Расіі гатова ўсімі існуючымі сіламі забяспечыць абарону Беларусі як свайго самага блізкага саюзніка. Аб гэтым заявіў дэпутат Дзярждумы РФ, член камітэта па міжнародных справах Дзмітрый Белік.
У Маскве папярэджваюць Захад, што нападзенне на Беларусь будзе прыраўнавана да ўдару па Расіі. "Няма нічога дзіўнага ў планах Захаду ажыццявіць гэты крок, - заявіў Белік. - Па сутнасці і ментальна мы адзінае цэлае, а значыць, любыя паражэнні Беларусі ў Расіі ўспрымуць як свае".
Белік лічыць, што Захад мае на мэце "зрабіць яшчэ адну Украіну" з Беларусі і ахапіць Расію з паўднёвага захаду ў паўкола. "Менавіта таму наша кіраўніцтва гатова ўсімі існуючымі сіламі забяспечыць абарону нашага самага блізкага саюзніка", - сказаў дэпутат.
Аднак ён выказаў сумненне ў тым, што Захад адважыцца на гэта цяпер. "Ці пойдзе цяпер на гэты крок Захад? Не думаю. Занадта высокія рызыкі глабальнага канфлікту, пасля якога нікому ўжо не будзе чаго дзяліць і зарабляць, а гэта для калектыўнага Захаду самае галоўнае", - адзначыў Белік.
Раней тэлеканал АНТ паведаміў, што апазіцыя разам з Захадам ужо некалькі гадоў рыхтуе ваеннае ўварванне ў Беларусь. Адзначаецца, што для захопу яны вызначылі чатыры тэрыторыі на паўднёвым захадзе Беларусі.-0-