Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 красавіка 2024, 20:00

У адборачных этапах конкурсу "Сям'я года" прымуць удзел больш як 400 сем'яў

Фота з архіва
Фота з архіва
5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адборачных этапах конкурсу "Сям'я года" ўдзел прымуць больш як 400 сем'яў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Ва ўсіх раёнах вызначаны сем'і, якія будуць удзельнічаць у адборачных турах конкурсу. Усяго ўдзел прымуць 442 сям'і, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці - 98 сем'яў, Віцебскай - 83 сям'і, Гомельскай - 26 сем'яў, Гродзенскай - 109 сем'яў, Мінскай - 83 сям'і, Магілёўскай - 25 сем'яў, Мінску - 18 сем'яў.

У абласных этапах конкурсу прымуць удзел 57 сем'яў, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці - 6 сем'яў, Віцебскай - 5 сем'яў, Гомельскай - 6 сем'яў, Гродзенскай - 19 сем'яў, Мінскай - 6 сем'яў, Магілёўскай - 6 сем'яў, Мінску - 9 сем'яў.

Мінпрацы назвала папярэдне даты і месцы абласных этапаў. Так, у Брэсцкай вобласці ён адбудзецца 15 мая ў Брэсцкім тэатры лялек. У Віцебскай - 18 мая ў Віцебскай абласной філармоніі. У Гродзенскай - 17 мая ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.

У Гомельскай вобласці абласны этап адбудзецца 15-16 мая ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры. 15 мая пройдзе тэматычная дыялогавая пляцоўка пры ўдзеле сем'яў пераможцаў і прызёраў, 16 мая адбудзецца абласны этап конкурсу, на якім з 6 сем'яў будзе выбрана адна сям'я для ўдзелу ў фінале (шляхам галасавання членаў журы).

У Мінскай вобласці па выніках занальных этапаў будзе адабрана 6 сем'яў-удзельніц абласнога этапу конкурсу. Абласны этап адбудзецца 16 мая ў Слуцкім гарадскім Доме культуры. У Мінску ж гарадскі этап адбудзецца 15 мая ў Мінскім гарадскім палацы культуры. Удзел прымуць 9 сем'яў.

У Магілёўскай вобласці на аснове прадстаўленых раёнамі матэрыялаў аб сем'ях аргкамітэтам адабраны 6 сем'яў-удзельніц абласнога этапу конкурсу. Абласны конкурс адбудзецца 22 мая ў Палацы культуры вобласці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі