Сцяг Пятніца, 17 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 сакавіка 2026, 18:16

Развітанне з Уладзімірам Карызнам пройдзе 7 сакавіка ў Доме літаратара

Фота з архіва
Фота з архіва
6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развітанне з народным паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, адным з аўтараў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Карызнам адбудзецца 7 сакавіка ў 12.00 у Доме літаратара. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі.

У 1961 годзе Уладзімір Карызна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна. Дэбютаваў вершам у 1956 годзе (газета "Чырвоная змена"). Выдаў некалькі паэтычных зборнікаў для дзяцей, таксама працаваў у жанры дарожных нататак. Ён вядомы і як паэт-песеннік, на вершы якога напісана больш за 200 кампазіцый. Сярод песень на словы Карызны "Беларусь мая сінявокая", "Люблю цябе, Белая Русь", "Азёры дабрыні" і іншыя.

У снежні 2024 года Прэзідэнтам быў падпісаны ўказ, згодна з якім удастоены дзяржузнагарод і ганаровых званняў 39 прадстаўнікоў розных сфер і прафесій. Сярод іх - Уладзімір Карызна. Яму было прысвоена званне народнага паэта Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі