
4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пілігрымы з усёй Беларусі ідуць да санктуарыя Маці Божай Будслаўскай на штогадовы агульнабеларускі фэст, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Перад уваходам у касцёл пілігрымаў сустракаюць і вітаюць настаяцель парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Іосіф Станеўскі.

Ксёндз Дзмітрый Дубовік у каментарыі карэспандэнту БЕЛТА адзначыў, што пілігрымы ідуць да святыні - цудатворнага абраза Божай Маці Будслаўскай, на сустрэчу з Богам.
"Наша сустрэча - гэта, хутчэй, гасціннае прывітанне. Больш важная сустрэча - з Богам - іх чакае ў касцёле. Гэтаму больш увагі ўдзяляем", - сказаў ён.
Паводле слоў настаяцеля, сэнс пілігрымкі не ў тым, каб проста дайсці, а менавіта ў перажыванні ў час гэтай дарогі. "Важна не тое, колькі ты прайшоў, а тое, што перажыў. Можна прайсці за дзень 20-30 км, але калі ты не маеш ніякай мэты на гэтым шляху, розніцы няма, колькі ты прайшоў. На той адлегласці (духоўнай адлегласці да Бога. - Заўвага БЕЛТА) ты і застаўся", - сказаў ён.
На працягу ўсяго фэсту вернікі змогуць пакланіцца цудатворнаму абразу Будслаўскай Божай Маці і памаліцца перад ім.
Будслаўскі фэст - штогадовая ўрачыстасць у гонар цудатворнага абраза Божай Маці Будслаўскай, які знаходзіцца ў касцёле Успення Прасвятой Дзевы Марыі. Абраз славіцца шматлікімі цудамі. Першае афіцыйнае масавае паломніцтва да цудатворнага абраза адбылося ў 1992 годзе.-0- 













Фота Надзеі Касцецкай
Перад уваходам у касцёл пілігрымаў сустракаюць і вітаюць настаяцель парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Іосіф Станеўскі.


Ксёндз Дзмітрый Дубовік у каментарыі карэспандэнту БЕЛТА адзначыў, што пілігрымы ідуць да святыні - цудатворнага абраза Божай Маці Будслаўскай, на сустрэчу з Богам.
"Наша сустрэча - гэта, хутчэй, гасціннае прывітанне. Больш важная сустрэча - з Богам - іх чакае ў касцёле. Гэтаму больш увагі ўдзяляем", - сказаў ён.
Паводле слоў настаяцеля, сэнс пілігрымкі не ў тым, каб проста дайсці, а менавіта ў перажыванні ў час гэтай дарогі. "Важна не тое, колькі ты прайшоў, а тое, што перажыў. Можна прайсці за дзень 20-30 км, але калі ты не маеш ніякай мэты на гэтым шляху, розніцы няма, колькі ты прайшоў. На той адлегласці (духоўнай адлегласці да Бога. - Заўвага БЕЛТА) ты і застаўся", - сказаў ён.
Да санктуарыя ўжо прыйшлі і прыехалі на веласіпедах пілігрымкі з Мінска, Ліды, Жодзіна, Ракава, Полацка, Росіцы, Нарачы, Глыбокага, Вілейкі, Мядзела, Маладзечна, Баранавіч, Смаргоні, Паставаў. На гэты момант прыбылі больш за 1,7 тыс. чалавек. Вернікі прадаўжаюць ісці. 
Будслаўскі фэст пройдзе 4 і 5 ліпеня пад дэвізам "Божая міласэрнасць - давяраем табе". У першы дзень фэсту ў 18.00 плануецца святая імша. У 21.00 пачнецца Хрэсны шлях, у 23.30 - працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, пасля чаго роўна апоўначы - Богаслужэнне.
У час урачыстасцей у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца пасвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі, г.зн. Касцёла ў Беларусі, Божай міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Прасвятой Дзевы Марыі. 


















Фота Надзеі Касцецкай