14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 14 снежня прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е пераважна без ападкаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Толькі па поўначы краіны чакаецца часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с, па паўночным усходзе парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра максімальная - ад мінус 5 да плюс 1 градуса. У Брэсце будзе мінус 1 - плюс 1 градус, у Гродне - ад нуля да мінус 2 градусаў, у Віцебску і Мінску - 2-4 градусы марозу, у Гомелі і Магілёве - 3-5 градусаў ніжэй за нуль.-0-