Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА "
24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне Польшчы аб закрыцці граніцы з Беларуссю не было самастойным. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце - начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі Андрэй Багадзель.
Гаворачы аб тым, чаму Польшча пайшла на такі крок, як закрыццё граніцы з Беларуссю, эксперт адзначыў, што гэта рашэнне Варшава прымала несамастойна. "Усё гэта ажыццяўлялася для таго, каб падтрымаць ініцыятыву ў тым ліку Дональда Трампа і не толькі. Размова ішла аб тым, што трэба крыху парушыць лагістычныя ланцужкі, звязаныя з Кітаем. Бо вучэнні яшчэ не скончыліся, а ў Польшчы ўжо быў Ван І (кіраўнік МЗС Кітая. - Заўвага БЕЛТА). Але перад сустрэчай з Ван І Караль Наўроцкі лятаў у Вашынгтон, дзе правёў перагаворы з прэзідэнтам Злучаных Штатаў", - нагадаў Андрэй Багадзель.
Такім чынам, лічыць ён, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі заручыўся не толькі палітычнай, але і ваеннай падтрымкай Дональда Трампа. Лідары Польшчы і ЗША таксама абмяркоўвалі асаблівыя ўмовы размяшчэння ваенных баз у Польшчы, дадаў эксперт. Тым не менш, упэўнены Андрэй Багадзель, палітыка калектыўнага Захаду накіравана не толькі супраць Кітая.
"Калі мы паглядзім на гэту праблему больш шырока і вызначымся, што гэта было на самай справе, то ўбачым, якая стратэгія выбрана калектыўным Захадам у цэлым. Тут трэба сказаць, што ад сваіх мэтавых установак па нанясенні паражэння Расіі Захад не адмовіўся. Усе намаганні накіраваны на тое, каб да 2030 года стварыць неабходны патэнцыял, які дасць магчымасць нанесці стратэгічнае паражэнне Расіі", - рэзюмаваў Андрэй Багадзель.
Раней паведамлялася, што Польшча ў ноч на 12 верасня закрыла граніцу з Беларуссю. У Варшаве гэта рашэнне абгрунтавалі "інтарэсамі бяспекі" і звязалі з пачаткам актыўнай фазы расійска-беларускіх вучэнняў "Захад-2025". Пазней прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што граніца з Беларуссю адкрыецца ў ноч на 25 верасня.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту