Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА "
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія і Беларусь выбудавалі адзіны фронт абароны ад знешняга ворага. Такое меркаванне ў праекце БЕЛТА "У тэме" выказала доктар палітычных навук, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (МДІМА) Алена Панамарова.
"Нягледзячы на розныя падкопы, якія знешнія і ўнутраныя нашы праціўнікі будавалі і будуюць, саюз жыве і развіваецца. І галоўны фактар устойлівасці - гэта разуменне палітычным кіраўніцтвам нацыянальных інтарэсаў нашых краін. Гэта менавіта саюз, а не стварэнне нейкай наднацыянальнай іерархіі, бюракратыі, якая дыктуе дзяржавам, як сябе паводзіць. Гэта саюз двух раўнапраўных партнёраў, - заявіла Алена Панамарова. - Гэтыя інтарэсы ў суверэннасці, самастойнасці, бяспецы, значнасці эканамічнага развіцця кожнага ўдзельніка гэтага саюза".
Яшчэ адным важным складнікам беларуска-расійскага адзінства яна назвала агульную гістарычную спадчыну. "Гэта наш агульны боль страт і радасць перамог - Вялікая Айчынная вайна, якая пакінула незабыўны след ва ўсіх сем'ях, якія пражываюць у Беларусі, і ў большасці сем'яў Расіі. Ёсць такое паняцце, як культурны код народа - набор ключавых сімвалаў, каштоўнасцей, норм, традыцый, нават мадэлей паводзін, якія вызначаюць культуру і менталітэт групы людзей, грамадства ў цэлым. І вось гэтых агульных сімвалаў і знакаў у нас значна больш, чым тых, якія розныя. Усё гэта фарміруе калектыўную ідэнтычнасць і ўплывае на ўспрыманне свету", - лічыць доктар палітычных навук.
"У нас адзіны фронт абароны ад знешняга ворага. Вядома, па нейкіх аспектах Беларусь сама спраўляецца. Па нейкіх пытаннях Расійская Федэрацыя самастойна вырашае пытанні. Але ў выпадку глабальнай пагрозы, пагрозы суверэннасці нашых краін мы будзем адстойваць сваю бяспеку разам. І гэта самае галоўнае", - рэзюмавала прафесар.-0-