Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 лютага 2024, 16:55

Наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі ў 2030 годзе

Фотаз архіва
Фотаз архіва
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў 2030 годзе. Аб гэтым журналістам расказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева перад пашыраным пасяджэннем калегіі Белстата, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь дакладна выконвае патрабаванні ААН па правядзенні перапісу насельніцтва раз у 10 гадоў, - сказала Іна Мядзведзева. - Наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў 2030 годзе".

Што датычыцца падрыхтоўкі да перапісу, то Белстат працуе над тым, каб уключыць у абследаванне яшчэ больш інфармацыі з існуючых рэгістраў, рэестраў і інфармацыйных баз даных дзяржаўных органаў, арганізацый, каб у грамадзян заставалася менш пытанняў для самастойнага запаўнення. "Каб пераходзіць на рэгістравы перапіс, некаторыя краіны ствараюць статыстычныя рэгістры насельніцтва. І мы сёння якраз закладваем канцэпцыю па стварэнні такога рэгістра", - дадала яна.

У гісторыі суверэннай Беларусі перапіс насельніцтва праведзены ўжо тры разы. У 2019 годзе ён быў беспапяровым і праводзіўся камбінаваным метадам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі