Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў апублікавала прамежкавую справаздачу аб ходзе назірання за падрыхтоўкай выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БЕЛТА.
"Па запрашэнні Міністэрства замежных спраў місія наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў з 18 снежня 2024 года ажыццяўляе маніторынг падрыхтоўкі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, назначаных на 26 студзеня 2025 года. Місія дзейнічае свабодна і незалежна, кіруючыся заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дакументамі, прынятымі ў рамках Садружнасці, не ўмешваючыся ў ход выбарчага працэсу і ва ўнутраныя справы дзяржавы", - гаворыцца ў справаздачы.
Па стане на 20 студзеня ў складзе місіі акрэдытаваны 290 наглядальнікаў, якія прадстаўляюць Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Расію, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Міжпарламенцкую асамблею дзяржаў - удзельніц СНД, Парламенцкую асамблею АДКБ, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў. На доўгатэрміновай аснове працуюць 40 наглядальнікаў. Каардынуе іх дзейнасць штаб місіі ў Мінску.
Члены штаба місіі абмеркавалі ход выбарчай кампаніі з кіраўніцтвам Вярхоўнага Суда, Міністэрства ўнутраных спраў, Генеральнай пракуратуры. Доўгатэрміновыя наглядальнікі знаёмяцца з работай тэрытарыяльных і ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ва ўсіх абласцях Беларусі і Мінску.
"Выбары праводзяцца на аснове палажэнняў Канстытуцыі, Выбарчага кодэкса, іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, а таксама пастаноў Цэнтральнай выбарчай камісіі, што тлумачаць асобныя працэдуры арганізацыі выбарчай кампаніі. Эксперты штаба місіі і Міжнароднага інстытута маніторынгу развіцця дэмакратыі, парламентарызму і выканання выбарчых правоў грамадзян дзяржаў - удзельніц МПА СНД завяршаюць аналіз выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Іх высновы будуць выкладзены пасля дня галасавання ў падагульняючым дакуменце, - гаворыцца ў справаздачы. - Місія адзначае сістэмную і планамерную работу Цэнтральнай камісіі ў электаральны перыяд. У адпаведнасці з кодэксам перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у Прэзідэнты пачалася за 25 дзён да выбараў - з 1 студзеня 2025 года і прадоўжыцца па 25 студзеня. Члены місіі адзначаюць, што кандыдаты і іх давераныя асобы для сваёй агітацыйнай кампаніі выкарыстоўваюць усе прадастаўленыя заканадаўствам магчымасці: сустрэчы з выбаршчыкамі, пікеты, выступленні ў СМІ, распаўсюджванне друкаваных агітацыйных матэрыялаў. Значная частка агітацыйнай работы перадвыбарнымі штабамі кандыдатаў вядзецца з выкарыстаннем розных інтэрнэт-рэсурсаў і сацыяльных сетак".
На думку місіі, агітацыйная кампанія праходзіць спакойна і арганізавана, у строгай адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства.

"Кандыдатам створаны роўныя ўмовы для перадвыбарнай агітацыі і забяспечана права выступлення ў сродках масавай інфармацыі, - гаворыцца ў справаздачы. - Свае канчатковыя высновы і ацэнкі місія выкладзе ў падагульняючым дакуменце па выніках маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".-0-