Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2024, 13:21

Моцныя дажджы, навальніцы і град прагназуюць у Беларусі 23 мая

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 23 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы, магчымы град. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с. Пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, у асобных раёнах - да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16 градусаў, удзень - плюс 22-28 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі