Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лістапада 2022, 09:04

МНС папярэджвае аб небяспецы ў сувязі з галалёдзіцай

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галалёдзіца чакаецца сёння на асобных участках дарог рэспублікі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МНС і Белгідрамет.

Сёння будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У многіх раёнах - невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, усходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра - ад 0 да мінус 6 градусаў.

Сярод фактараў небяспекі - ускладненне руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення ДТЗ. Таксама павышаецца рызыка траўматызму людзей.

Ратавальнікі заклікаюць быць уважлівымі на дарогах як аўтамабілістаў, так і пешаходаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі