Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2024, 14:23

Мінпрацы нагадала, якія льготы прадугледжаны для дзяцей-інвалідаў

Фота з архіва
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія льготы прадугледжаны для дзяцей-інвалідаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Так, дзеці-інваліды могуць разлічваць на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі па рэцэптах урачоў, а таксама на бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў і дарагіх матэрыялаў) у дзяржарганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства.

Бясплатна або на льготных умовах дзеці-інваліды забяспечваюцца тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. З іх пералікам можна азнаёміцца на сайце ведамства.

Гэта катэгорыя можа разлічваць і на бясплатнае першачарговае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне. "Асобы, якія суправаджаюць дзяцей-інвалідаў, таксама бясплатна забяспечваюцца пуцёўкамі без лячэння. Неабходнасць у такім суправаджэнні пацвярджаецца заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі", - адзначылі ў Мінпрацы.

Прадастаўляецца дзецям-інвалідам і бясплатны праезд у грамадскім пасажырскім транспарце агульнага карыстання (акрамя таксі), што ажыццяўляе гарадскія і прыгарадныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне, а таксама на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання, што ажыццяўляе міжгароднія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, у межах раёна па месцы жыхарства. Як падкрэслілі ў міністэрстве, такое права мае любая асоба, якая суправаджае дзіця-інваліда.

Сярод ільгот ёсць і бясплатнае карыстанне месцам на аўтамабільнай паркоўцы для стаянкі транспартных сродкаў, якія перавозяць дзяцей-інвалідаў.

"Рэалізацыя права чалавека з інваліднасцю на сацыяльныя льготы ажыццяўляецца пры прад'яўленні пасведчання інваліда", - дадалі ў Мінпрацы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі