Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2024, 15:15

Медыкаў Мінскай вобласці плануюць накіраваць у Чунцын для вывучэння новага абсталявання

Фота з архіва
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыкаў з Мінскай вобласці плануюць накіраваць у кітайскую правінцыю Чунцын для вывучэння новага абсталявання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын у час візіту ў Чунцын азнаёміўся з перадавым медыцынскім абсталяваннем ад кампаніі Zybio. Наведваючы прадпрыемства, якое спецыялізуецца на даследаваннях і распрацоўках рэагентаў і абсталявання для дыягностыкі ў лабараторных умовах, імунааналізу і малекулярнай дыягностыкі, гематалогіі і мікрабіялогіі, кіраўнік цэнтральнага рэгіёна расказаў, як арганізавана сістэма аховы здароўя Беларусі і адзначыў, што менавіта для невялікіх медустаноў, якімі, напрыклад, з'яўляюцца раённыя бальніцы, важнае значэнне мае дыягностыка, паколькі чым раней захворванне выяўлена, тым лягчэй будзе праходзіць лячэнне.

"Медыцына ідзе ў гэтым напрамку. У выніку з дапамогай вялікіх даных, калі ты раней праходзіў тамаграфію, здаваў аналізы, ужо сама машына будзе падказваць урачу, на што можа хварэць чалавек. І тады яго можна будзе накіраваць у спецыялізаваны цэнтр", - адзначыў Аляксандр Турчын.

Мінская вобласць плануе накіраваць у Чунцын некалькі медыкаў, каб яны вывучылі тэхніку Zybiо, як яна працуе ў бальнічных умовах. Калі ўсё будзе добра, то ў бальніцах можа з'явіцца новая медтэхніка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі