Фота з архіва
15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэчы з куратарам калекцыі руж, прысвечаныя падрыхтоўцы разарыя да зімовага перыяду, пройдуць у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 16-17 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
Навуковы супрацоўнік раскажа, у якія тэрміны неабходна пачаць рыхтаваць расліны да зімы, пакажа, як правільна абрэзаць ружы, акучыць і ўкрыць да надыходу халадоў, якія матэрыялы для ўкрыцця лепш за ўсё выкарыстоўваць.
Наведвальнікі змогуць даведацца аб усіх тонкасцях падрыхтоўкі самых распаўсюджаных і запатрабаваных садовых груп (чайна-гібрыдныя, фларыбунда, паліянтавыя, мініяцюрныя, паркавыя, паўпляцістыя, розы Осціна).
Групы будуць фарміравацца каля цэнтральнага ўвахода. Пачнуцца сустрэчы ў 16.00, працягласць - 60 мінут.-0-