Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2024, 09:00

Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана праходзіць у Ташкенце

7 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. II Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана праходзіць у Ташкенце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае віцэ-прэм'ер Леанід Заяц. У яе склад таксама ўвайшлі міністр сельскай гаспадаркі Сяргей Барташ, міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, міністр адукацыі Андрэй Іванец, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, кіраўнікі рэгіёнаў, прадпрыемстваў і вышэйшых навучальных устаноў. Усяго ў форуме прымаюць удзел больш за 150 прадстаўнікоў абласцей і бізнес-супольнасці Беларусі.

Праграмай форуму прадугледжана некалькі секцый. Бакі абмяркуюць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасці, інвестыцыі і прамысловую кааперацыю, развіццё ўзаемадзеяння ў спорце, турызме і ахове здароўя, а таксама маладзёжную палітыку.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана прайшоў у Мінску ў ліпені 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі