Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2024, 14:51

Дэпутат: прыняты план на 2024-2025 гады па рэгуляванні цэн на платныя медпаслугі і лякарствы

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На першае месца парламентарыі заўсёды ставяць інтарэсы грамадзян, заявіў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шыпула на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння парламентарыі заслухалі інфармацыю старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава аб выніках дзейнасці.

"Нашых выбаршчыкаў на гэты момант вельмі хвалюе такое сацыяльна значнае пытанне, як кошт платных медыцынскіх паслуг і цэны на лекавыя сродкі і вырабы медыцынскага прызначэння. Урадам і Камітэтам дзяржкантролю прыняты план на 2024-2025 гады па ўдасканаленні механізмаў рэгулявання цэнаўтварэння ў гэтых сферах, - расказаў Аляксандр Шыпула. - Вядома, хацелася б, каб у гэтым пытанні быў наведзены кардынальны парадак і былі спынены спробы атрымання неабгрунтаваных звышдаходаў у гэтых сферах".

Паводле яго слоў, дзейнасць парламентарыяў і дзяржкантралёраў у гэтых сферах неабходна актывізаваць. "Без фанатызму, як кажуць, але каб усё было ў рамках законаў. Каб не пацярпелі ўстановы аховы здароўя і аптэчная сетка. Але тут мы на першае месца ставім інтарэсы нашых грамадзян, іх магчымасці і жаданне атрымліваць якасныя і даступныя медыцынскія паслугі".-0-

Фота Мікалая Пятрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі