Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА "
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можна назваць узорам народаўладдзя, дзе захоўваюцца ключавыя прынцыпы дэмакратыі. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ірына Даўгала.
"Па вялікім рахунку, няхай гэта будзе нясціпла, але сёння Беларусь - гэта ўзор народаўладдзя. Таму інстытут Усебеларускага народнага сходу - гэта люстэрка дэмакратычнасці, у тым ліку для калектыўнага Захаду", - лічыць Ірына Даўгала.
Пры гэтым, адзначыла дэпутат, у заходніх палітыкаў своеасаблівае разуменне такога тэрміна, як дэмакратыя. "Калектыўны Захад, які, не пабаюся гэтага слова, экспартуе сваё разуменне дэмакратыі па ўсім свеце. Мы бачылі, як "дэмакратычна" яны папрацавалі ў шэрагу краін, пакідаючы папялішча", - сказала яна.
Ірына Даўгала звярнула ўвагу, што адной з галоўных прыкмет дэмакратыі з'яўляецца забеспячэнне народаўладдзя. Сярод іншых складнікаў дэмакратыі таксама можна вылучыць плюралізм палітычных меркаванняў, падзел улады і наяўнасць мясцовых органаў самакіравання. Усё гэта можна ўбачыць у Беларусі, канстатавала дэпутат.
Падрабязна спыняючыся на тэме плюралізму палітычных меркаванняў, яна адзначыла, што ў беларускім парламенце ёсць прадстаўнікі розных палітычных партый. "Так, у нас іх было больш. Але змяніліся заканадаўчыя нормы. Хоць абсалютна ва ўсіх былі аднолькавыя магчымасці перарэгістраваць існуючую партыю або стварыць новую. Не выканалі заканадаўчыя нормы - прабачце. Але ўсе партыі, якія ёсць у нас, прадстаўлены ў парламенце. Значыць, ва ўсіх былі роўныя магчымасці", - падкрэсліла Ірына Даўгала.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.