Андрэй Клінцэвіч. Скрыншот відэа
Навіны сюжэта
"Праект "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА "
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА кіраўнік расійскага Цэнтра вывучэння ваеных і палітычных канфліктаў Андрэй Клінцэвіч ацаніў стан і перспектывы ваенна-прамысловага комплексу Саюзнай дзяржавы.
"Любы канфлікт - гэта ў першую чаргу процістаянне сістэм. І тут нам пашанцавала, таму што сістэма ваенна-прамысловага комплексу (як і Беларусі, дарэчы) дасталася нам ад Савецкага Саюза. Там былі вялікія дзяржаўныя запасы і так званыя закансерваваныя цэхі для вытворчасці расходнікаў, - сказаў Андрэй Клінцэвіч. - Як мне расказвалі спецыялісты, цяпер, калі мы гэта раскансервавалі, то з сучаснымі тэхналогіямі перавысілі праектныя магутнасці Савецкага Саюза ў чатыры разы".
Такім чынам, канстатаваў эксперт, Расія разам з саюзнікамі выпускае больш снарадаў, чым краіны НАТА разам узятыя. Пры гэтым і па суадносінах цана-якасць прадукцыя перасягае заходнія аналагі.
"Ёсць адставанне ў спадарожнікавай групоўцы. Размова не толькі пра сістэмы сувязі, але і пра сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання зямлі. Тут нам ёсць яшчэ куды рухацца, - падкрэсліў Андрэй Клінцэвіч. - Нашы перадавыя спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання зямлі, для разумення, працуюць на беларускіх аптычных сістэмах. Усё, што можна назваць "вачамі" спадарожнікаў, - гэта беларуская вытворчасць. Тут нам яшчэ ёсць чым загружаць нашы прадпрыемствы і куды рухацца"-0-