Фота з архіва
4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2026 годзе плануе павялічыць парк паветраных суднаў. Аб гэтым заявіў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Ігар Голуб на падагульняючай калегіі Дэпартамента, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.
У 2025 годзе авіякампаніяй "Белавія" пачата эксплуатацыя новага тыпу паветранага судна - далёкамагістральных шырокафюзеляжных самалётаў Airbus А330-243, што дало магчымасць выконваць беспасадачныя пералёты ў рэгіёны Паўднёва-Усходняй Азіі, пашырыць геаграфію палётаў і павялічыць аб'ёмы транспартных паслуг. Далейшае павелічэнне парку - адна з задач на 2026 год.
Гаворачы аб планах па развіцці паветранага транспарту, Ігар Голуб адзначыў, што асноўныя намаганні будуць накіраваны на пашырэнне рынку авіяперавозак, павышэнне яго прывабнасці для насельніцтва, развіццё маршрутнай сеткі, а таксама павышэнне эканамічнай эфектыўнасці арганізацый паветранага транспарту.
У ліку іншых напрамкаў работы - развіццё рэгулярных і чартарных паветраных зносін, абнаўленне аб'ектаў аэрадромнай і аэранавігацыйнай інфраструктуры, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў і грузаў.
На калегіі выступілі кіраўнікі ААТ авіякампаніі "Белавія" і РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" Ігар Чаргінец і Уладзімір Чаравухін.
У заключным слове намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна акцэнтаваў увагу на пытаннях, якія маюць першараднае значэнне для грамадзянскай авіяцыі, заклікаў мабілізаваць усе рэсурсы на выкананне пастаўленых задач.
На калегіі прааналізаваны ход рэалізацыі дзяржаўных праграм "Транспартны комплекс" і "Энергазберажэнне" на 2021-2025 гады.-0-