Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2024, 17:54

Амаль 2,6 тыс. лепшых выпускнікоў краіны запрошаны на рэспубліканскі "Апошні званок" у Брэст

Фота з архіва
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 2,6 тыс. лепшых выпускнікоў запрошаны на рэспубліканскі "Апошні званок" у Брэст. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская.

Асноўныя мерапрыемствы рэспубліканскага "Апошняга званка" пройдуць у Брэсце 24 мая. "Гэта свята збярэ 2,6 тыс. лепшых вучняў 11-х класаў: па 100 чалавек з рэгіёнаў і 2 тыс. - з Брэста. Праграма арганізавана вельмі цікавая, насычаная. Будзе і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання каштоўнымі падарункамі і прызамі лепшых навучэнцаў, якія дабіліся поспехаў у розных напрамках, - гэта пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх алімпіяд, канкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, разнастайных турніраў, у тым ліку інтэлектуальных і творчых. Таксама юнакоў і дзяўчат чакае вялікая забаўляльная праграма - гэта маладзёжная дыскатэка, канцэрт. Вядома, мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" стане адной са святочных лакацый, там пройдзе ўскладанне кветак на плошчы Цырыманіялаў. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца ў Парку культуры і адпачынку. Канцэртная праграма і маладзёжная дыскатэка чакаюць моладзь у адным са спартыўных комплексаў па гульнявых відах спорту", - расказала Таццяна Асмалоўская.

Ведамства не афішуе хэдлайнераў свята, каб стварыць святочную інтрыгу. Вядома, што будуць запрошаны папулярныя ў моладзі зоркі беларускай эстрады. "Будзе ўсё ярка, маляўніча, эмацыянальна. Міністр адукацыі Андрэй Іванец павіншуе выпускнікоў. У рэгіёнах, у абласных гарадах і раённых цэнтрах таксама будуць праходзіць урачыстыя мерапрыемствы. Напрыклад, у Гомелі другі год запар будзе праходзіць агульнагарадское свята "Апошні званок", на яго запрошаны лепшыя выпускнікі Гомеля - больш за 1 тыс. дзяцей. Свята пачнецца з ускладання кветак каля Вечнага агню і прадоўжыцца на стадыёне "Лакаматыў" урачыстай часткай і забаўляльнай праграмай", - праінфармавала прадстаўнік Міністэрства адукацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі