Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2025, 17:45

Аб правілах бяспекі пры моцным дажджы і мокрым снезе нагадалі ў МНС

Фота з архіва
Фота з архіва
17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МНС нагадалі правілы бяспекі пры непагодзе, паведамляе БЕЛТА.

Паводле прагнозаў Белгідрамета, уначы 18 лістапада ў многіх раёнах краіны магчымы моцныя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

"Дрэнныя ўмовы надвор'я могуць стаць крыніцай небяспекі для здароўя і жыцця. Каб не падвяргаць сябе небяспецы выконвайце простыя, але важныя рэкамендацыі. Пастарайцеся схавацца ад непагоды ў будынках, пазбягайце хісткіх збудаванняў і канструкцый. Надзявайце абутак з няслізкай падэшвай, каб знізіць рызыку падзення на мокрым або заснежаным пакрыцці", - парэкамендавалі ў выратавальным ведамстве.

У МНС нагадваюць, што аўто лепш паставіць у гараж, а пры адсутнасці такой магчымасці транспарт трэба паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый. Тым, хто за рулём, важна быць максімальна ўважлівым і выконваць ПДР.

У выпадку надзвычайнай сітуацыі рэкамендуецца адразу набіраць нумары 101 або 112.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі