Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 мая 2015, 14:20

Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан

29 мая, Ісламабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан. Самалёт з кіраўніком беларускай дзяржавы на борце вылецеў з Ісламабада ў Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіўся ў Пакістане 28-29 мая, правёў перагаворы з Прэзідэнтам гэтай краіны Мамнунам Хусэйнам, а таксама прэм'ер-міністрам Навазам Шарыфам. Гэтымі днямі ў Пакістане працавала вялікая беларуская дэлегацыя, у якую ўвайшлі як міністры, так і прадпрымальнікі, кіраўнікі дзяржаўных і прыватных беларускіх прадпрыемстваў. У час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан падпісана каля двух дзясяткаў дакументаў, якія дадуць магчымасць значна пашырыць двухбаковае супрацоўніцтва краін.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі