Аляксандр Лукашэнка ў час першага сходу VII Усебеларускага народнага сходу, 24 красавіка 2024 года
Усебеларускі народны сход (УНС) - прадаўжэнне гістарычных традыцый, адаптаванае да нашага часу. Найважнейшыя рашэнні беларусы заўсёды прымалі разам - як на старажытным вечы, так і на сучасным УНС, гэта непахісна. Сёння УНС - гэта пляцоўка, на якой беларусы розных узростаў, прафесій, прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў працуюць разам, разглядаюць стратэгічныя пытанні, вызначаюць шляхі развіцця краіны.
Кожны Сход, пачынаючы з 1996 года, праходзіў у розных эканамічных і палітычных умовах. Мэты і задачы УНС пры гэтым заставаліся стратэгічнымі, але час вызначаў акцэнты, на якія неабходна было звяртаць увагу тут і цяпер. Іх на кожным УНС у сваіх дакладах расстаўляў кіраўнік дзяржавы. У YouTube-праекце БЕЛТА "Як гэта было. DOC" успамінаем, пра што беларускі лідар гаварыў з трыбуны УНС.
1996 год. Навошта быў патрэбны магутны рывок і як яго зрабілі?
I УНС адбыўся 19-20 кастрычніка 1996 года ў мінскім Палацы спорту. Перад краінай у той час стаяла безліч задач, і кожная - з зорачкай. Трэба было стварыць устойлівую эканоміку, разабрацца з палітычнымі праблемамі, стварыць людзям камфортныя ўмовы для жыцця і працы.
"Трэба прызнаць: за два гады прэзідэнцтва пераадолець крызісныя з'явы ў эканоміцы, нягледзячы на некаторыя паляпшэнні, пакуль не ўдалося. Большасці грамадзян жывецца па-ранейшаму цяжка. Патрэбны магутны рывок, які магчымы толькі пры наяўнасці дынамічнай і прадуманай эканамічнай палітыкі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні I УНС.
Стратэгічнай мэтай сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў кіраўнік дзяржавы назваў павышэнне ўзроўню жыцця беларускага народа. Тады ж Аляксандр Лукашэнка агучыў спосаб дасягнення гэтай мэты - стварэнне высокаэфектыўнай эканомікі, маючай моцную сацыяльную накіраванасць. У асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гады, якія былі вынесены на разгляд дэлегатамі УНС, былі вызначаны тры прыярытэты: экспарт тавараў і паслуг, жыллёвае будаўніцтва, развіццё аграпрамысловага комплексу.
Усё ідзе ад жыцця. Экспартны сектар забяспечвае эканоміку валютай. "Нам трэба не толькі захаваць традыцыйныя рынкі збыту ў Расіі і іншых краінах СНД, але і пазмагацца за новыя. На гэта павінна працаваць усё: і навука, і вытворчасць", - паставіў задачу Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу, што Беларусь - адна з нямногіх былых рэспублік Савецкага Саюза, якая захавала сваю сельскую гаспадарку. "Што датычыцца стратэгіі рэфармавання сельскай гаспадаркі, то яна павінна захаваць усё тое, што сябе апраўдала на практыцы, і забяспечыць паступовае ўвядзенне новых метадаў гаспадарання. Калгасы і саўгасы, якія працуюць паспяхова, павінны захоўвацца і развівацца, а любыя рэформы ў вёсцы - весці да павышэння эфектыўнасці вытворчасці і паляпшэння ўмоў жыцця сельскага насельніцтва. Работа на зямлі не церпіць авантурызму. Зямлі патрэбны дбайны гаспадар, і аб гэтым мы павінны клапаціцца", - такі вектар развіцця АПК задаў Прэзідэнт з трыбуны I УНС.
Тлумачачы, чаму прыярытэтным напрамкам было вызначана будаўніцтва жылля, Прэзідэнт удакладніў, што гэта не толькі клопат аб маючых у гэтым патрэбу - гэта магутная галіна народнай гаспадаркі, якая сама здольна стаць адным з асноўных лакаматываў вываду эканомікі з крызісу. "З аднаго боку, яна ажывіць увесь сектар будаўнічай індустрыі, дзе занята каля 300 тыс. чалавек. З іншага - дасць магчымасць вырашыць важнейшую сацыяльную праблему - гарантаваць на справе канстытуцыйнае права на жыллё", - адзначаў Аляксандр Лукашэнка.
Прыняцце першай у гісторыі суверэннай Беларусі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця было не адзіным стратэгічным рашэннем I УНС. Усебеларускі народны сход адобрыў прапанаваныя Прэзідэнтам змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю.
"Сёння ўжо відавочна, што захаванне без змяненняў існуючага варыянта Асноўнага Закона або прыняцце прапановы вярхоў парламента і камуністаў аб скасаванні інстытута прэзідэнцтва - гэта шлях да хаосу, разрабавання народнага здабытку і, па сутнасці, здача краіны ў рукі палітычных авантурыстаў. Асабліва востра адчуваецца недасканаласць дзеючага Асноўнага Закона ў дзвюх галінах: забеспячэнне правоў чалавека і ўзаемадзеянне галін улады", - тлумачыў неабходнасць канстытуцыйнай рэформы Аляксандр Лукашэнка. Унясенне дапаўненняў і змяненняў у Асноўны Закон, якія трансфармавалі рэспубліку з парламенцка-прэзідэнцкай у прэзідэнцкую, беларусы падтрымалі праз месяц пасля пасяджэння УНС. Гэтак жа разам, на рэспубліканскім рэферэндуме.
Значэнне I УНС у жыцці краіны не страцілася і праз шмат гадоў. Бо менавіта з яго пачаўся новы, унікальны палітычны інстытут. "Многія гавораць: "Ну што там, Усебеларускі народны сход... Гэта Лукашэнка прыдумаў нешта". Тут ёсць "старажылы", якія прысутнічалі на першым Усебеларускім народным сходзе і якія памятаюць тыя часы і тыя прычыны, якія пабудзілі мяне сабраць гэты Усебеларускі народны сход. І калі б тады не падтрымка дэлегатаў, якія прыехалі з усіх куткоў краіны, дэлегатаў, якія яшчэ не ведалі Лукашэнку як Прэзідэнта, яны былі захопленыя адной марай - трэба ратаваць краіну, бяда прыйшла да нашага парога. І калі б тады не вы, вашы калегі, якія сабраліся тады, калі б вы тады не сказалі развалу цвёрдае не, яшчэ раз падкрэсліваю - нас бы тут не было", - падкрэсліваў Прэзідэнт, выступаючы на V УНС у 2016 годзе.
2001 год. Як зарабляць мазалём і заставацца здаровым?
ІІ УНС прайшоў у Палацы Рэспублікі. Сітуацыя ў краіне была значна лепшая, чым на пяць гадоў раней. Народ вызначыў канстытуцыйнае лад, была створана эфектыўна дзеючая сістэма дзяржкіравання, удалося вырашыць найбольш балючыя праблемы ў эканоміцы. Дарэчы, у 2000 годзе быў перавышаны ўзровень самага эфектыўнага ў плане эканамічных паказчыкаў савецкай эпохі 1990 года.
У Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2001-2005 гады, вынесенай на разгляд УНС, асаблівая ўвага таксама ўдзялялася вырашэнню жыллёвых праблем, забеспячэнню харчовай бяспекі, павелічэнню экспартнага патэнцыялу Беларусі. Многае ў гэтых сферах было зроблена за папярэднія пяць гадоў. Напрыклад, валавы прадукт за пяцігодку павялічыўся на 36 працэнтаў. Штогод уводзілася ў строй больш за 3,5 млн кв.м жылля. Экспарт павялічыўся з $5 млрд у 1995 годзе да $8 млрд у 2000-м.
"Мы паднялі нацыю з каленяў, стварылі эфектыўна функцыянуючыя дзяржаўныя інстытуты і аптымальную сацыяльна-эканамічную сістэму. Такую сістэму, якую можна было стварыць на гэтым этапе нашага развіцця. Менавіта ў гэтым галоўны вынік нашай дзейнасці за апошнія пяць-сем гадоў", - заяўляў кіраўнік дзяржавы ў дакладзе на II УНС.
"У нас няма сыравіны і багатых спонсараў. Нам усё трэба зарабіць сваім мазалём і розумам. Менавіта таму інавацыйная і інвестыцыйная дзейнасць прапануюцца як аснова прыярытэтаў. І я думаю, вы нас падтрымаеце. Але, таварышы, давайце будзем аб'ектыўнымі. Хіба можа быць дынамічнае развіццё эканомікі, культуры, адукацыі, навукі, як і іншых сфер, пры недастатковай увазе да здароўя людзей? Вядома, не. Таму я лічу, што здароўе нацыі - галоўнае, без чаго немагчыма ўсё астатняе. Такім чынам, на наступныя пяць гадоў, думаю, нам няма неабходнасці ламаць існуючую сістэму прыярытэтаў. Тры прыярытэты, якія мы вызначылі як асноўныя,- экспарт, жыллё, прадукты харчавання - прапануецца пакінуць як важнейшыя напрамкі дзейнасці на маючую адбыцца пяцігодку. У якасці інструментаў іх рэалізацыі вылучыць навуку і разглядаць яе як галоўны, асноўны інструмент, а таксама здароўе людзей. Якасць жыцця нашых людзей знаходзіцца ў непасрэднай залежнасці ад стану медыцынскага абслугоўвання. Інвестыцыі ў здароўе чалавека - гэта інвестыцыі ў будучыню", - заявіў тады Прэзідэнт.
2006 год. Чаму інтэлектуальны рэсурс даражэйшы за матэрыяльны?
На працягу 10 гадоў ад першага да трэцяга УНС беларусы аднаўлялі нармальнае жыццё ў сваёй краіне. "Удумайцеся: 10 гадоў, на працягу якіх іншыя краіны ўжо ішлі наперад - развівалі новыя вытворчасці, вынаходзілі новыя тэхналогіі, будавалі аб'екты сацыяльнай сферы, мы аднаўлялі тое, што было разбурана!" - звяртаўся да дэлегатаў III УНС Прэзідэнт.
Дзякуючы выкананню важнейшых пунктаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2001-2005 гады, у 2006 годзе можна было гаварыць ужо не аб аднаўленні, а аб развіцці краіны. "Выпрацаваны намі курс развіцця краіны аказаўся правільным. Сведчанне таго - высокія тэмпы эканамічнага росту, якія вось ужо больш за 10 гадоў дэманструе наша эканоміка", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ключавой задачай на наступную пяцігодку было вызначана павышэнне якасці жыцця людзей. "Наша асноўная мэта - забеспячэнне магчымасцей для ўсебаковага развіцця чалавека: фізічна здаровага, духоўна багатага, адукаванага, успрымальнага да навукова-тэхнічных новаўвядзенняў. Таму мы па-ранейшаму будзем клапаціцца аб развіцці адукацыі, навукі, культуры і спорту", - заявіў Прэзідэнт на III УНС. Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тым, што пераход да больш высокай якасці жыцця людзей і ўсяго грамадства запатрабуе больш дынамічнага развіцця эканомікі. Таму ў рэальным сектары эканомікі зрабілі ўпор на пераход да рэсурсазберагальнага тыпу вытворчасці, пры якім вырашальнае значэнне набываюць не аб'ёмы зрасходаванага металу і затрачанай энергіі, а чалавечы капітал - навука, адукацыя, інфармацыя і творчая праца.
"Выкарыстанне найноўшых тэхналогій, апераджальнае развіццё навукаёмістых галін, імпартазамяшчальных і экспартна арыентаваных вытворчасцей - вось асноўныя напрамкі, па якіх мы будзем рухацца. Стратэгічнае значэнне для нашай эканомікі мают энергазабеспячэнне і энергаэфектыўнасць. Як вядома, Беларусь увозіць усе асноўныя сыравінныя і энергетычныя рэсурсы. Гэта, безумоўна, стварае немалыя праблемы для нашай краіны. Але, у рэшце рэшт, многія развітыя краіны знаходзяцца ў такіх умовах. Значна горш іншае. У нас на адзінку прадукцыі расходуецца рэсурсаў у два разы больш, чым у эканамічна развітых дзяржавах. Таму змяншэнне матэрыяла- і энергаёмістасці вытворчасці з'яўляецца для нас жыццёва важнай задачай. Яе вырашэнне павінна забяспечвацца перш за ўсё высокім інтэлектуальным рэсурсам краіны", - тлумачыў неабходнасць такога падыходу Прэзідэнт.
2010 год. Як эканоміка змяняла сваё аблічча?
У Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гады, якую разглядалі дэлегаты IV УНС, ключавой задачай было вызначана стварэнне прынцыпова новых вытворчасцей, прадпрыемстваў і галін, якія выпускаюць экспартна арыентаваную высокатэхналагічную прадукцыю. З гэтага часу перад краінай паўстала задача фарміравання новага аблічча беларускай эканомікі. Вырашэнне гэтых праблем было неабходна для захавання незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі.
За пяцігодку паміж III і IV УНС краіна прайшла сур'ёзнае выпрабаванне сусветным крызісам, які стаў самым глыбокім у пасляваеннай сусветнай гісторыі. Беларусь прайшла гэта выпрабаванне з годнасцю, атрымаўшы з яго важныя ўрокі. Як адзначыў Прэзідэнт у дакладзе на IV УНС, да 2010 года мы ўжо навучыліся вырашаць любыя задачы і здольны паспяхова працаваць ва ўмовах сусветнай канкурэнцыі. Нават у самы цяжкі, крызісны перыяд, калі ў свеце без работы засталіся сотні мільёнаў людзей, у Беларусі не дапусцілі масавых скарачэнняў. А ў крызісным 2009 годзе ў эканоміцы краіны было занята нават на 0,7 працэнта больш, чым у паспяховым 2008 годзе.
"Сёння мы стаім на парозе новай эканамічнай палітыкі. Змяняецца структура эканомікі. Трэба адысці ад арыентаванасці на ўвоз вялікіх аб'ёмаў сыравіны і энергіі для вытворчасці невялікай дабаўленай вартасці. Эканоміка павінна прырастаць за кошт прынцыпова новых галін і прадпрыемстваў, якія даюць прадукт з высокай дабаўленай вартасцю. Паслядоўнае змяненне аблічча беларускай эканомікі будзе забяспечана пры дапамозе мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцей і стварэння яе новых навукаёмістых сектараў і прадпрыемстваў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка на IV УНС.
Тады ў сваім дакладзе кіраўнік дзяржавы назваў мэту вялікай работы ў эканоміцы: "Наша мэта - рэальная, зямная: каб заўтра беларускі народ жыў лепш, чым сёння. Шлях вызначаны: ад захавання таго, што створана, зроблена, здабыта сумеснай працай, - да мнагакратнага прымнажэння дабрабыту беларускага народа і краіны".
2016 год. Чаму порах трэба трымаць сухім?
У звароце да суайчыннікаў, прынятым V УНС, сказана: "Наша галоўнае дасягненне - мір, спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні". Гучыць прыгожа, але за словамі стаіць вялікая работа, а вынікі гэтай работы вельмі лёгка страціць. І на гэта кіраўнік дзяржавы звяртаў асаблівую ўвагу.
У 2015 годзе міралюбная і добрасуседская знешняя палітыка, непрымальнасць выкарыстання сілы ў вырашэнні міжнародных супярэчнасцей дазволілі Беларусі стаць асноўнай пляцоўкай для перагавораў па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту ва Украіне. У сваім выступленні на V УНС Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Беларусь, знаходзячыся ў геаграфічным цэнтры Еўропы, не можа заставацца ўбаку ад выклікаў і пагроз, якія адбываюцца не толькі недзе далёка ад нас, але ўжо зусім побач - каля нашага парога.
"Сёння сусветная супольнасць разглядае Беларусь як донара рэгіянальнай бяспекі. Прыемна, што нас пачулі і зразумелі наша шчырае жаданне дапамагчы хутчэйшаму ўсталяванню міру на ўкраінскай зямлі. Мы гэтай пазіцыі, і я асабіста, прытрымліваемся дагэтуль. Гісторыя нас навучыла, што любая міралюбная палітыка павінна быць падмацавана рэальнай здольнасцю дзяржавы абараніць свой народ. Закранаючы пытанні бяспекі, я пастаянна паўтараю тэзіс "Порах трэба трымаць сухім". Наяўнасць боегатовых Узброеных Сіл, сістэмы тэрытарыяльнай абароны і эфектыўных інстытутаў забеспячэння правапарадку - гэта гарантыя міру і спакою на нашай зямлі. Але і тут я хачу падкрэсліць думку аб тым, што абаронная моц краіны абапіраецца на яе эканамічную моц і сілу духу народа", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў сваім дакладзе.
2021 год. Якое запатрабаванне грамадства паказаў УНС?
Ад першага да шостага УНС мінула 25 гадоў, але падабенства ў іх аказалася нямала. На гэта звяртаў вагу і Прэзідэнт, выступаючы на VI УНС. "Сучасны перыяд можна параўнаць з першым Усебеларускім народным сходам. Гэта бліжэй. Розніца толькі ў тым, што тады была поўная безнадзейнасць. Не было краіны, не было наогул нічога. Пераломны момант, хаос у розумах людзей. Вельмі многія гэты перыяд памятаюць. Я таксама яго вельмі добра памятаю, бачыўшы гэта зверху, у якасці дэпутата Вярхоўнага Савета. І ў гэтай зале ёсць людзі, якія былі тады побач са мной. Мы былі разам, мы гэта ўсё перажылі. Прыкладна такі перыяд мы перажываем і цяпер. Асаблівасць - Беларусь зведала жорсткую атаку звонку. Паўтараю, жорсткую атаку звонку", - адзначаў кіраўнік дзяржавы. І падкрэсліваў, што наша краіна лічыць шлях канфрантацыі ў знешняй палітыцы тупіковым і гатова выбудоўваць адносіны з усімі краінамі і саюзамі на аснове прынцыпаў раўнапраўя, узаемнай павагі і неўмяшання ў нашы ўнутраныя справы.
"Мы проста хочам захаваць сваю палітычную ўстойлівасць. Гэты курс, вядома, можа камусьці не падабацца, як я гаварыў. Але менавіта так дзейнічае любая дзяржава, якая хоча застацца на карце свету суверэннай, незалежнай, і мы не выключэнне. Мы не нахлебнікі і не краіна-сатэліт, якая чакае з працягнутай рукой субсідый і крэдытаў у абмен на адмову ад уласнага меркавання і разважлівасці", - заявіў Прэзідэнт.
Паміж першым і шостым УНС была і яшчэ адна паралель. У 2021 годзе Аляксандр Лукашэнка зноў прапанаваў унесці змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю і вынесці іх на рэферэндум. "Я думаю, што Усенароднаму сходу трэба перадаць як паўнамоцтва галоўнае пытанне - вызначэнне стратэгіі развіцця нашага грамадства. І гэта будзе закон для ўсіх грамадзян краіны. І для кіраўніка дзяржавы, і для парламента, і для іншых. Суверэнітэт, незалежнасць нашай краіны. Абарона, баяздольнасць і іншае - падтрыманне на ўзроўні. Толькі галоўнае - без умяшання ў кіруючыя, выканаўчыя функцыі ў дзяржаве. Гэта будзе справа органаў улады і кіраўніка дзяржавы", - агучыў гістарычную прапанову Прэзідэнт.
Дапаўненні і змяненні ў Асноўны Закон актыўна абмяркоўваліся грамадскасцю. На рэспубліканскім рэферэндуме 2022 года іх падтрымала большасць беларусаў. У выніку новая глава "Усебеларускі народны сход" была дабаўлена ў Канстытуцыю, і УНС набыў канстытуцыйны статус, стаўшы вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя.
2024 год. Будзе лёгка або цікава?
У 2024 годзе адбылося першае пасяджэнне VII УНС. Першы раз у гісторыі Сход працаваў у статусе канстытуцыйнага органа. Першы раз Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прагучала з трыбуны УНС.
"Усе пяцігадовыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэалізоўваліся толькі пасля адабрэння дэлегатамі УНС. Настаў час выходзіць на новы ўзровень. І мы зрабілі гэта. З атрыманнем канстытуцыйнага статусу роля Сходу, кампетэнцыі дэлегатаў павялічыліся шматразова. Цяпер Усебеларускі народны сход зацвярджае ўсе асноўныя праграмныя дакументы, якія вызначаюць эканамічнае развіццё, бяспеку нашай краіны, словам, стратэгічныя пытанні. Падкрэсліваю: стратэгічныя пытанні. Іншая важная і новая задача УНС - вырашэнне кадравых пытанняў. Цяпер вы, дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, будзеце выбіраць суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі", - звярнуўся да дэлегатаў гістарычнага УНС Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт заўважыў, што ва ўсіх прысутных у зале, кім бы яны ні працавалі, адзін статус - удзельнікі Усебеларускага народнага сходу, дэлегаты і запрошаныя. І прызнаўся: "Гэтым дасягненнем нацыянальнай дэмакратыі я ганаруся больш за ўсё".
У сваім дакладзе кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на тым, што ў Беларусі не аддзяляюць уладу ад народа. УНС - сведчанне таго. "УНС атрымаў выключныя паўнамоцтвы прыпыняць рашэнні любога органа або службовай асобы. Тым самым Сход стане ахоўным буферам ад магчымых небяспечных працэсаў, якія ідуць уразрэз з інтарэсамі грамадства і дзяржавы. Дэлегаты - гэта і ёсць голас народа, калектыўны розум яго. Вы не проста ўсеагульны сход. Вы - нацыянальнае сумленне, вы, паўтару, голас народа. У вас няма права на памылку. Вы маеце права толькі на вернасць і адданасць сваёй краіне і нашаму народу. Ваша місія - служэнне ў імя будучыні Беларусі. Вельмі сімвалічна, што сваю работу Усебеларускі народны сход пачынае з абмеркавання і прыняцця важнейшых дакументаў, якія забяспечваюць нацыянальную бяспеку", - заявіў Прэзідэнт.
Першымі дакументамі, якія ў новым статусе прыняў УНС, сталі Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына Беларусі. У іх адлюстраваны ключавыя змяненні глабальнай ваенна-палітычнай абстаноўкі, нацыянальныя погляды на падтрыманне міжнароднага міру і стабільнасці, забеспячэнне ваеннай бяспекі нашай краіны. Замацаваны палажэнні аб грамадскай згодзе, непахіснасці асноў народаўладдзя і прававой дзяржавы. Абодва дакументы дэлегаты зацвердзілі аднагалосна і тым самым заклалі прававы фундамент бяспекі Беларусі.
Прэзідэнт, у сваю чаргу, выказаў упэўненасць у тым, што прынятыя рашэнні паслужаць трывалай асновай для захавання беларускага народа як унікальнай гістарычнай супольнасці і прымнажэння нацыянальнага здабытку, створанага цэлымі пакаленнямі: "У нашай Радзімы, акрамя нас, нікога няма. Толькі мы ведаем, якой павінна быць будучыня Беларусі, якой павінна быць наша краіна, як зрабіць яе мацнейшай. Толькі мы гэта ведаем, і ніхто іншы! Так, было цяжка. Але будзе не лягчэй. Але будзе цікава, паколькі мы выбралі моцную, суверэнную, незалежную, мірную Беларусь. І ў гэты складаны, супярэчлівы час трэба выстаяць! Мы павінны гэта зрабіць. Час выбраў нас!"
2025 год. Што будуць абмяркоўваць дэлегаты?
З 18 па 19 снежня 2025 года ў Палацы Рэспублікі пройдзе другое пасяджэнне VII УНС. На разгляд дэлегатаў вынесена Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. На пасяджэнні будуць упершыню разгледжаны кадравыя пытанні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў - з гэтага часу названыя пытанні ўваходзяць у кампетэнцыю УНС. Цэнтральнай падзеяй стане Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.-0-