Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2019, 10:38

Вялікая размова з Прэзідэнтам: сем з палавінай гадзін аб самым галоўным

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прайшла сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вялікая размова з Прэзідэнтам" праходзіла ў выставачным комплексе "Белэкспа". Яе ўдзельнікамі сталі больш за 200 чалавек. У іх ліку былі не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер - палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і канфесій. У зале таксама прысутнічалі кіраўнікі дзяржаўных органаў і члены ўрада.

Сустрэча Лукашэнкі з прадстаўнікамі экспертнай супольнасці і СМІ прадаўжалася амаль сем з палавінай гадзін.

СМІ, якія пазіцыянуюць сябе незалежнымі, павінны адчуваць мяжу дапушчальнага

"Вельмі хацелася б, каб і СМІ, якія пазіцыянуюць сябе як незалежныя, і эксперты, якія ацэньваюць падзеі і ствараюць пэўны фон іх успрымання, адчувалі мяжу дапушчальнага. Мяжу, за якой парушаецца раўнавага ў грамадстве. Разумелі адказнасць за кожнае сказанае слова. Таму што мір і парадак у краіне не варты прафесійных амбіцый", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Чытаць далей

Лукашэнка канстатуе дэфіцыт кантэнту, які карыстаўся б абсалютным даверам аўдыторыіЛукашэнка канстатуе дэфіцыт кантэнту, які карыстаўся б абсалютным даверам аўдыторыі

Па перыметры нашай граніцы ўзнікаюць новыя кропкі напружанасці

"Мы супраць любых праяў агрэсіі, як ваеннай, так і на злобу дня - інфармацыйнай, сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але па перыметры нашай граніцы ўзнікаюць новыя кропкі напружанасці". Чытаць далей

Лукашэнка пра "Хельсінкі-2": тут не рванеш, трэба ісці пакрокава

"Настаў момант, што трэба было б недзе "Хельсінкі-2" сабраць і пагаварыць сур'ёзна, хаця б на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў АБСЕ (апошняя сустрэча кіраўнікоў дзяржаў АБСЕ адбылася ў Астане ў 2010 годзе, папярэдняя - у Стамбуле ў 1999 годзе. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Тут не рванеш. Трэба ісці пакрокава". Ён прывёў у прыклад перагаворы лідараў ЗША і КНДР. Многія разлічвалі, што складанасці ў адносінах паміж краінамі будуць зняты пасля першай жа сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, аднак гэтага не адбылося. "Значныя пытанні адразу не вырашаюцца, асабліва там, дзе задзейнічаны немалыя ігракі, і асабліва на ўзроўні дзяржаў", - адзначыў Прэзідэнт. Чытаць далей

Беларусь ніколі не была нахлебнікам у Расіі і не будзе

"Перастаньце нас абвінавачваць у нахлебніцтве. Мы ў вас ніколі не былі нахлебнікамі і не будзем. Калі народ гэта чуе, асабліва я, самалюбівы чалавек, мне не хочацца ніякіх саюзаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

Беларусі і Расіі неабходна быць разам - ЛукашэнкаБеларусі і Расіі неабходна быць разам - Лукашэнка
"Нам неабходна быць разам", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: у Пуціна і велізарнай Расіі няма намераў паглынуць БеларусьЛукашэнка: у Пуціна і велізарнай Расіі няма намераў паглынуць Беларусь
Прэзідэнт падкрэсліў, што за час, які прайшоў пасля распаду Савецкага Саюза, вырасла пакаленне, якое прывыкла жыць у незалежнай дзяржаве.

Лукашэнка: ураду Расіі трэба перастаць лабіраваць алігархічныя кланыЛукашэнка: ураду Расіі трэба перастаць лабіраваць алігархічныя кланы
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь пастаўляе ў Расію сваю самую лепшую харчовую прадукцыю.

Беларусь і ў далейшым не будзе браць грошы за размешчаныя расійскія ваенныя аб'екты - ЛукашэнкаБеларусь і ў далейшым не будзе браць грошы за размешчаныя расійскія ваенныя аб
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ёсць два расійскія ваенныя аб'екты. Расія нічога не плаціць беларускаму боку за іх размяшчэнне.

У Беларусі вельмі шмат зроблена, каб чалавек мог зарабляць для сябе і сям'і

"Мы вельмі шмат зрабілі, каб чалавек мог варушыцца, зарабляць для сябе і сваёй сям'і, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы стварылі ўсе ўмовы, пачынаючы ад дробнага прадпрымальніцтва да ІТ". Чытаць далей

"Перш за ўсё жыллё" - Лукашэнка паабяцаў беспрэцэдэнтныя меры па падтрымцы сям'і

"У бліжэйшы час мы прымем рашэнні. Яны павінны быць беспрэцэдэнтнымі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Галоўнае - гэта жыллё. Калі трэцяе дзіця нарадзілася і ты ўмоўна атрымліваеш бясплатна кватэру ад дзяржавы, думаю, будуць нараджаць". Чытаць далей

Лукашэнка абяцае вярнуцца да пытання дадатковай падтрымкі пенсіянераўЛукашэнка абяцае вярнуцца да пытання дадатковай падтрымкі пенсіянераў

У сакавіку-красавіку будзе прынята рашэнне па тэрмінах правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў

"Я вам клянуся: нават калі сітуацыя будзе вельмі цяжкая, я ніколі не буду маніпуляваць грамадскай думкай, каб падбіраць нейкі момант і прапхнуць сябе ва ўладу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што выбарчыя кампаніі будуць праведзены ў бліжэйшыя два гады. Чытаць далей

"Вялікая размова" стане асновай падрыхтоўкі Паслання Прэзідэнта народу і парламенту

"Усё, што сёння прагучыць у гэтай зале, стане асновай для падрыхтоўкі важнай для краіны падзеі - штогадовага Паслання Прэзідэнта народу і парламенту. Нам трэба будзе даць аб'ектыўную ацэнку адносна самых абмяркоўваемых тэм, якія асабліва хвалююць людзей і грамадства. А значыць, патрабуюць растлумачэнняў і адкрытага абмеркавання", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі будзе перагледжанаКанцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі будзе перагледжана

Урочышча Курапаты будзе прыведзена ў парадак - ЛукашэнкаУрочышча Курапаты будзе прыведзена ў парадак - Лукашэнка
"Курапаты мы ў парадак прывядзём, будзьце ўпэўнены ў гэтым. Хоча гэтага хтосьці ці не хоча. Там пахаваны нашы людзі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь мае патрэбу ў нацыянальнай ідэі, якую падтрымае ўвесь народ

"Мы дагэтуль не змаглі выразна сфармуляваць нацыянальную ідэю. Вось такую ідэю, якая захапіла б увесь народ. Усё, што мне прапаноўвалі, нешта збіта, нешта не падыходзіць нам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

Лукашэнка: родная мова адрознівае народ ад іншых нацый, таму яе трэба падтрымлівацьЛукашэнка: родная мова адрознівае народ ад іншых нацый, таму яе трэба падтрымліваць
"Для мяне беларуская мова - мая родная мова. Такая ж, як руская. Руская мова - гэта наша мова", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Работу ідэолагаў у Беларусі трэба змяняць з улікам сучасных падыходаў

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ідэалагічная работа ў краіне часта вядзецца "па-савецку". "Гэта не таму, што мы не можам (працаваць па-іншаму. - Заўвага БЕЛТА), а таму, што людзей не ўмеем падбіраць, - упэўнены Прэзідэнт. - Гэта няпростая работа. Ідэолагі - гэта штучны тавар, масавай вытворчасці няма, але іх трэба знаходзіць і з імі працаваць". Чытаць далей

Кітай - надзейны партнёр, які заўсёды падстаўляе плячо Беларусі

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падтрымка з'яўляецца ўзаемнай, і закрануў развіццё эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Ён падзякаваў кітайскаму боку. "Не было пытання, з якім я звярнуўся б да кіраўніцтва Кітая, і яно не было вырашана", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

Лукашэнка плануе наведаць у красавіку КітайЛукашэнка плануе наведаць у красавіку Кітай

Лукашэнка лічыць няправільным зацягванне Расіяй з перагаворамі па цане на газ для Беларусі з 2020 годаЛукашэнка лічыць няправільным зацягванне Расіяй з перагаворамі па цане на газ для Беларусі з 2020 года
"На гэты год мы па прыродным газе дамовіліся, наступны год - гэта яшчэ адна баталія аналагічная падатковаму манеўру. Пакуль ніякіх рухаў з боку Расіі, колькі мы ні прапануем у рамках нашых дамоўленасцей, не ідуць нават на перагаворы. Гэта няправільна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі разглядаецца магчымасць амністыі капіталу
"Мы вывучаем гэту праблему. Параімся цяпер з нашымі прадпрымальнікамі і бізнесменамі. У мяне гэта тэма на стале", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Магчымае размяшчэнне ракет сярэдняй і меншай далёкасці ва Украіне - гэта катастрофа

"Калі ва Украіне будуць размешчаны такія ракеты - гэта катастрофа, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба разумець, расіяне не могуць дапусціць, каб гэтыя ракеты былі там размешчаны. Мы з расіянамі абсалютна будзем салідарны. Таму ні ў якім разе нельга рабіць у гэтым напрамку крокі Украіне". Чытаць далей

Лукашэнка прагназуе перамогу Парашэнкі на выбарах ва УкраінеЛукашэнка прагназуе перамогу Парашэнкі на выбарах ва Украіне

ЕАЭС пачынае ўсё больш палітызавацца - ЛукашэнкаЕАЭС пачынае ўсё больш палітызавацца - Лукашэнка
"Занадта шмат насцярожанасцей, рознагалоссяў, і, што зусім непрымальна, эканамічны саюз пачынае ўсё больш палітызавацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ніхто нікому ў Беларусі не перашкаджае прыватызаваць прадпрыемствы

Кіраўнік дзяржавы пры гэтым падкрэсліў, што ёсць пэўны механізм: спачатку трэба ўзгадніць сваю прапанову з самім прадпрыемствам, потым з мясцовымі органамі ўлады. Пасля ўрад унясе свае прапановы Прэзідэнту. Чытаць далей

Прэзідэнт даручыў ураду падлічыць суму згарэўшых савецкіх укладаўПрэзідэнт даручыў ураду падлічыць суму згарэўшых савецкіх укладаў
"Паглядзіце ва ўрадзе з улікам дэнамінацый і апошніх падзей, якая гэта сума. Каб сказаць, у якія тэрміны мы вернем гэтыя грошы, трэба ведаць суму, каб суаднесці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сельскай гаспадарцы вырашана галоўная праблема: кавалак хлеба не просім для народа

"Колькі білі мяне за адраджэнне вёскі, а сёння гэта прызнаны ва ўсім свеце праект. На $5,5 млрд толькі прадаём. Я нядаўна вам прыклад прыводзіў, што ў першы год майго прэзідэнцтва ў Мінску на трое сутак мукі заставалася, хлеб няма з чаго было пячы. Сёння мы забылі пра гэту праблему. Так, укладвалі ў сельскую гаспадарку, і нямала. Можа, не ўсе яшчэ эфектыўна працуюць. Але ў сельскай гаспадарцы мы вырашылі галоўную праблему: не ходзім з працягнутай рукой і кавалак хлеба не просім для народа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

Лукашэнка: я схільны да таго, што новую Канстытуцыю нам давядзецца прымаць

"Я схільны сёння да таго, што новую Канстытуцыю нам давядзецца прымаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы дадаў, што "зрабіць гэта трэба не зыходзячы з меркаванняў суддзяў Канстытуцыйнага суда, не арыентуючыся на меркаванні нейкай групы - мы ў цэлым павінны бачыць краіну, народ, ведаць, што ў вас дзеці, унукі, што ім потым жыць, непакоіцца за гэта". "Прапануйце мне гэту Канстытуцыю, аснова ёсць - цяперашняя Канстытуцыя", - прадоўжыў ён. Чытаць далей

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі