Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2019, 11:52

Лукашэнка: Беларусь ніколі не была нахлебнікам у Расіі і не будзе

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ніколі не была нахлебнікам у Расіі і не будзе. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перастаньце нас абвінавачваць у нахлебніцтве. Мы ў вас ніколі не былі нахлебнікамі і не будзем. Калі народ гэта чуе, асабліва я, самалюбівы чалавек, мне не хочацца ніякіх саюзаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, Расія выдала Беларусі крэдыт на будаўніцтва атамнай электрастанцыі пад 4,8 працэнта, а В'етнаму - менш за 3 працэнты, Арменіі - таксама менш за 3 працэнты. "Чаму? - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. - Вось нядаўна мы вярнулі Грэфу (старшыня праўлення Ашчаднага банка Расіі. - Заўвага БЕЛТА) крэдыт, які выдалі пад паручыцельства "Беларуськалія" пад 9 працэнтаў на суму амаль $600 млн. Мы спрабавалі дамовіцца: час прайшоў, працэнты ўпалі. Давайце дамовімся на тых умовах, як нам "ворагі" нашы заходнія крэдыты выдаюць - пад 2 працэнты, або КНР - таксама пад 2 працэнты. Нам адмовілі, тады я даручыў ураду неадкладна адшукаць сродкі, аж да золатавалютных рэзерваў, і вярнуць банку гэтыя грошы".

"Што банк выйграў? Ён размяшчаў, атрымліваў працэнты. Вы выдалі нам крэдыт і кожны дзень гаворыце, што мы далі крэдыты гэтым нахлебнікам. Дык мы $1 млрд у год плацім па ўсіх працэнтах. Амерыканцы даюць Расіі $10 млн за тыя $200 млрд ці колькі, якія вы там захоўваеце. І потым, пад які працэнт Расія ў Амерыцы трымае свае мільярды долараў? Менш як 1 працэнт", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"За якое пытанне ні вазьміся, куды ні кінь - усюды клін. І спецыялісты, і кіраўніцтва нашай краіны гэта ведаюць, але мы не паглыбляем народ у гэта. Гэта нашы пытанні, мы павінны іх вырашаць, але вырашаць іх трэба, яны ляжаць на паверхні", - прадоўжыў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў Сочы Прэзідэнт Расіі пачаў гаварыць, што краіна дапамагае Беларусі крэдытамі, адзначыўшы пры гэтым, што праблем з выплатамі па працэнтах няма, у Беларусі вельмі дысцыплінаваныя і абавязковыя ў выкананні сваіх абавязацельстваў людзі. "Так усюды, асабліва па грашах. І я быў вымушаны сказаць: паколькі мы фінішная вытворчасць, на прадпрыемствах, з якімі ў Расіі завязана наша эканоміка, працуе больш за 10 млн чалавек, а з сем'ямі - больш за 40 млн. Таму, падтрымліваючы канечнага вытворцу, а для вас эканоміка Беларусі - гэта канечны вытворца, вы падтрымліваеце і свае прадпрыемствы. Так нават вашы лібералы гавораць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Таму прабачце, што я так шчыра гавару пра гэта. Мне мой сябар Прэзідэнт і іншыя сябры ў Расіі кажуць, каб не гаварыў гэта публічна. А я гавару, калі не скажу, то ў Расіі ніхто не пачуе. Таму я вымушаны, каб расіяне разумелі, што мы не нахлебнікі, што мы родныя людзі, мы гатовы з вамі супрацоўнічаць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі