Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2019, 17:20

Прэзідэнт даручыў ураду падлічыць суму згарэўшых савецкіх укладаў

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду падлічыць суму ўкладаў, якія былі страчаны пасля развалу СССР. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паглядзіце ва ўрадзе з улікам дэнамінацый і апошніх падзей, якая гэта сума. Каб сказаць, у якія тэрміны мы вернем гэтыя грошы, трэба ведаць суму, каб суаднесці, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта ж з бюджэту трэба дастаць грошы".

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што ў бліжэйшы час гэта сума будзе знойдзена. "Падлічыць не складана будзе, таму што мы звярталіся да гэтай праблемы не адзін раз. Я адкажу на гэта пытанне, і, калі гэта пацягне на ўзровень паслання, то, магчыма, мы яго закранём у Пасланні Прэзідэнта да народа і парламента. Я ведаў, што гэта праблема ёсць, але не думаў, што яна востра стаіць", - адзначыў ён.

Прэзідэнт таксама нагадаў, што ў свой час у Беларусі спрабавалі выплачваць грошы па гэтых укладах. "Многа ці мала, але гэта не ўсё. Не магу сказаць, што гэта не віна нашай беларускай дзяржавы. Вы ведаеце, як гэта ўсё адбывалася, але людзям жа ад гэтага лягчэй не будзе", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі