ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 27 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 чэрвеня 2019, 12:58

Міністрам унутраных спраў Беларусі назначаны Юрый Караеў

Фота з архіва
Фота з архіва

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў міністрам унутраных спраў Юрыя Караева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да гэтага часу Юрый Караеў працаваў на пасадзе намесніка міністра ўнутраных спраў - камандуючага ўнутранымі войскамі.

Размаўляючы з журналістамі пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, Юрый Караеў падкрэсліў, што добра знаёмы з асаблівасцямі работы органаў унутраных спраў і мае намер звярнуць асаблівую ўвагу на ўмацаванне дысцыпліны ў ведамстве, справядлівае стаўленне супрацоўнікаў міністэрства да ўсіх груп грамадзян. "Усе нашы людзі пад абаронай закону. У міліцыю яны павінны звяртацца за абаронай. Без страху і з надзеяй, што там дапамогуць і паставяцца справядліва", - сказаў Юрый Караеў.

Напярэдадні стала вядома, што папярэдні кіраўнік МУС Ігар Шуневіч звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, Прэзідэнт гэту адстаўку прыняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі