Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 кастрычніка 2025, 16:00

Лукашэнку паабяцалі вывесці айчынных перапёлак праз тры з палавінай гады

3 кастрычніка, Салігорскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час наведвання Салігорскай птушкафабрыкі далажылі аб планах па стварэнні селекцыйна-генетычнага цэнтра па гадоўлі перапёлак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў спецыялістаў, калі ў Беларусі будуць свае перапёлкі. Справа ў тым, што цяпер айчынная птушкагадоўля залежыць ад паставак сутачнага маладняку прабацькаўскіх і бацькоўскіх форм з-з мяжы.

"Свая перапёлка - праз тры з палавінай гады. Хутка гэта не робіцца, пяць гадоў адводзіцца на атрыманне ўласнага кросу (гібрыды парод і ліній свойскай птушкі. - Заўвага БЕЛТА). У нас ужо генафонд створаны. У нас ёсць база, ёсць з чаго працаваць. Гэта рэальная работа", - сказала дырэктар Салігорскай птушкафабрыкі Іна Талкачова.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся меркаваннем кіраўніка Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміра Караніка. "Наконт перапёлак добры шанц ёсць. Шанц, што парода будзе канкурэнтаздольная, вельмі высокі", - адзначыў ён.

Што датычыцца Салігорскай птушкафабрыкі ў цэлым, кіраўнік дзяржавы не стаў асобна заслухоўваць даклад аб рабоце прадпрыемства, адзначыўшы, што ў яго ў гэтым плане ёсць усе неабходныя даведачныя матэрыялы. "Ты мне скажы, грошы ў цябе ёсць? - звярнуўся ён да Іны Талкачовай, атрымаўшы сцвярджальны адказ. - Вось мне больш нічога не трэба. Грошы ёсць - малайчына".

Як было даложана, ёсць і план далейшага развіцця птушкафабрыкі на бліжэйшыя гады.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі