Сцяг Пятніца, 10 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2019, 12:00

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Турцыю

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Турцыю. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце Анкары Эсенбога, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустрэлі міністр сельскай і лясной гаспадаркі Турцыі Бекір Пакдэмірлі, кіраўніцтва Анкары і Анкарскай правінцыі, ваенны камендант горада.

Пасля афіцыйнай цырымоніі сустрэчы з удзелам роты ганаровай варты кіраўнік дзяржавы накіраваўся ў Аныткабір - Маўзалей Атацюрка, дзе ўсклаў вянок да пахавальні нацыянальнага лідара, заснавальніка і першага прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Мустафы Кемаля.

Сёння кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Лідары дзвюх краін абмяркуюць палітычныя пытанні, развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, яго напаўненне новымі ўзаемавыгаднымі праектамі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена інвестыцыйнаму супрацоўніцтву і мерам па забеспячэнні збалансаванага гандлю.

Маўзалей Мустафы Кемаля - важнейшы гісторыка-культурны комплекс у Анкары. За ўклад у стварэнне сучаснай Турцыі і развіццё нацыянальнай самасвядомасці турак Мустафу Кемаля называюць Атацюрк (бацька туркаў). За 15 гадоў яго праўлення ў кожным населеным пункце была пабудавана школа, арабскі алфавіт заменены на лацінскі, рэлігія аддзелена ад дзяржавы, заканадаўства перапісана пад міжнародныя стандарты, жанчыны атрымалі роўныя правы з мужчынамі.

Мустафа Кемаль памёр у 1938 годзе. Маўзалей быў закладзены ў 1944-м, яго будаўніцтва завяршылася праз дзевяць гадоў. Агульная плошча комплексу складае 750 тыс. кв.м. Цырыманіяльная плошча можа ўмясціць 15 тыс. чалавек. У будынку размешчана 10 сіметрычных вежаў, якія сімвалізуюць важнейшыя ідэі Атацюрка. Цела Мустафы Кемаля пахавана ў ніжняй частцы маўзалея пад 40-тонным надмагільным каменем. У ёмкасці ля грабніцы пакладзена зямля з розных рэгіёнаў Турцыі. Побач з маўзалеем знаходзіцца Музей Атацюрка, у якім выстаўлены яго асабістыя рэчы і кнігі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі