Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2024, 16:51

Да +20°С і дажджы чакаюцца 10 мая ў Беларусі

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 20 градусаў і дажджы чакаюцца 10 мая ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі ў краіне будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі моцны парывісты. Чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-18 метраў у сенкунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, днём плюс 10-16 градусаў, па поўдні - да 20 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі