Сцяг Пятніца, 10 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 чэрвеня 2018, 12:53

Лукашэнка прапанаваў Узбекістану ўзвядзенне будынка пасольства ў Мінску

26 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Узбекістану ўзвядзенне будынка пасольства ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З Узбекістанам мы ўжо шмат чаго зрабілі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, размаўляючы з паслом Узбекістана ў Беларусі Насірджанам Юсупавым пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат. - Калі адважыцеся на ўзвядзенне будынка пасольства, мы можам прапанаваць добрую пляцоўку".

У час цырымоніі ўручэння даверчых грамат замежнымі пасламі, у ліку якіх быў і ўзбекскі дыпламат, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым годзе споўнілася 25 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін з Узбекістанам. "Даражым вузамі дружбы, якія звязваюць беларускі і ўзбекскі народы. Вітаем рашэнне нашага шматгадовага партнёра адкрыць у Мінску паўнацэннае дыпламатычнае прадстаўніцтва. Гэта важны і своечасовы крок, які дэманструе нацэленасць на ўсебаковае паглыбленне дыялогу", - сказаў беларускі лідар.

Насірджан Юсупаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, падкрэсліў, што Прэзідэнт Беларусі прадугадаў намер узбекскага боку аб узвядзенні будынка пасольства ў Мінску. "Для нас гэта вельмі прывабная прапанова, і ў бліжэйшы час мы маем намер пачаць яе рэалізацыю. Спачатку, вядома, трэба будзе вырашыць некаторыя арганізацыйна-тэхнічныя пытанні", - дадаў ён.

Пасол адзначыў, што беларуска-ўзбекскія адносіны развіваюцца апошнім часам даволі інтэнсіўна, і ў гэтым ёсць узаемная зацікаўленасць. Цяпер абодва бакі актыўна рыхтуюцца да маючага адбыцца ў гэтым годзе візіту Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі