Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 мая 2024, 19:06

Лукашэнка падпісаў указ аб даўгабудзе на Грушаўцы. Дольшчыкам прадастаўлены новыя правы

Фота з архіва
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 мая падпісаў указ нумар 207, накіраваны на хутчэйшае завяршэнне будаўніцтва жылых дамоў ТАА "Жылбудкамплект". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
 
Дакумент карэкціруе ўказ нумар 347 "Аб завяршэнні будаўніцтва жылых дамоў" ад 15 верасня 2021 года. Ім прадугледжаны шэраг змяненняў, накіраваных на хутчэйшае завяршэнне будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў неплацежаздольнага забудоўшчыка ТАА "Жылбудкамплект" на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Шчорса ў Мінску.
 
У мэтах забеспячэння роўных магчымасцей для ўсіх удзельнікаў будаўніцтва дольшчыкам, якія мелі з ТАА "Жылбудкамплект" дагаворы на ўзвядзенне аб'ектаў долевага будаўніцтва, указам прадастаўляюцца такія ж правы, як і трымальнікам жыллёвых аблігацый.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі