Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2021, 12:04

Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт ад 9 мая 2021 года нумар 2 "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца, што ў выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы ў выніку замаху, учынення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых насільных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета бяспекі, на пасяджэннях якога старшынствуе прэм'ер-міністр.

Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча, а Саветам бяспекі вызначаецца пералік мер па іх забеспячэнні.

Рашэнні Савета бяспекі абавязковыя для ўсіх і падлягаюць безумоўнаму выкананню.

Асноўным пытаннем будзе пытанне правядзення выбараў. Савет бяспекі з удзелам губернатараў прыме рашэнне аб іх правядзенні.

Дэкрэт накіраваны на захаванне незалежнасці і суверэнітэту краіны.

Дэкрэт уступае ў сілу з моманту яго падпісання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі