Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 мая 2020, 09:52

Лукашэнка даручыў узяць на карандаш і аддзякаваць студэнтам-медыкам, якія далучыліся да барацьбы з COVID-19

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць на карандаш і аддзякаваць студэнтам-медыкам, якія далучыліся да барацьбы з COVID-19 у Беларусі. Аб гэтым прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант расказала ў час ток-шоу на тэлеканале "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Наталлі Эйсмант, на адной з нядаўніх нарад міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік дакладваў аб тым, як маладыя спецыялісты папоўнілі рады беларускіх медыкаў ва ўмовах пандэміі.

"Хачу адкрыць невялікі інсайд, сведкай якога была. Паўтара тыдня таму на шырокай нарадзе ў кіраўніка дзяржавы ў Палацы Незалежнасці міністр значную частку свайго даклада ўдзяліў таму, каб расказаць менавіта аб гэтым - як далучыліся да ўсіх працэсаў лячэння студэнты-медыкі. Яны далучыліся па ўласным жаданні, працуюць самазабыўна, не шкадуючы сябе", - расказала прэс-сакратар.

"Гэта вельмі ўразіла ўсіх, хто быў на нарадзе, гэта вельмі ўразіла і асабіста кіраўніка дзяржавы. У адказ было дадзена вельмі кропкавае даручэнне Уладзіміру Караніку - кожнага з гэтых маладых людзей узяць на карандаш у добрым сэнсе слова, не ўпусціць нікога і аддзячыць ім", - адзначыла Наталля Эйсмант.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі