Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 мая 2024, 18:50

Лукашэнка адобрыў унясенне змяненняў у пагадненне СНД аб тэлемедыцынскіх сістэмах

Фота з архіва
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД у стварэнні сумяшчальных нацыянальных тэлемедыцынскіх сістэм і далейшым іх развіцці і выкарыстанні ад 19 лістапада 2010 года. Адпаведны ўказ нумар 209 кіраўнік дзяржавы падпісаў 22 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. На іх правядзенне, а таксама на падпісанне пратакола пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважаны ўрад Беларусі.

Гэтым пратаколам канкрэтызуюцца і пашыраюцца сферы ўзаемадзеяння дзяржаў у галіне стварэння агульнай інфармацыйнай медыцынскай прасторы на базе інтэграцыі рэгіянальных і нацыянальных тэлемедыцынскіх кансультацыйна-дыягнастычных сістэм.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі