ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 18:30

Лукашэнка: абноўленая Канстытуцыя паставіць кропку ў дыскусіях аб форме праўлення

Фота з архіва
Фота з архіва

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўленая Канстытуцыя створыць прававыя асновы для павышэння ўстойлівасці і эфектыўнасці работы органаў улады і кіравання, паставіць кропку ў дыскусіях аб форме праўлення. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вяршыняй прававых змяненняў, якія прымаюцца ў краіне, прызначана стаць абноўленая Канстытуцыя. Яна раскрые рэзервы для стваральнай працы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. "Канстытуцыя - гэта заўсёды дагавор дзяржавы і грамадства", - адзначыў ён.

“Дзеючы Асноўны закон, па сутнасці, выканаў сваю гістарычную місію. У свой час мы не толькі адвялі народ ад прорвы – першая мая праграма, больш я нічога не абяцаў. Тады, у сярэдзіне 1990-х гадоў, народ трэба было адвесці ад прорвы. "Мы не толькі адвялі, але і сфарміравалі сваю ўласную дзяржаву. Беларусь навекі заняла, як сказаў паэт, свой "пачэсны пасад між народамі", - канстатаваў Прэзідэнт. Цяпер час ісці далей, перакананы беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо завершана грамадскае абмеркаванне праекта Канстытуцыі і абноўлены Асноўны закон вынесены на рэферэндум, як і было абяцана.

"Яшчэ да падрыхтоўкі шостага Усебеларускага народнага сходу мы абагульнілі тысячы прапаноў дыялогавых пляцовак, звязаных з канстытуцыйным будаўніцтвам. На працягу года працавала Канстытуцыйная камісія. Заўважце, там былі розныя спецыялісты", - нагадаў Прэзідэнт.

На яго думку, абноўленая Канстытуцыя створыць прававыя асновы для павышэння ўстойлівасці і эфектыўнасці работы органаў улады і кіравання, паставіць кропку ў дыскусіях аб форме праўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі