ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 16 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2021, 10:52

"Гэта сакральны сімвал незалежнасці і свабоды" - Лукашэнка падкрэсліў асаблівае значэнне Кургана Славы

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок у мемарыльным комплексе "Курган Славы" і падкрэсліў асаблівае значэнне гэтага месца для беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на сімвалізм месца правядзення мерапрыемства, паколькі Курган Славы - свяшчэннае для кожнага беларуса месца. Тут у сярэдзіне мінулага стагоддзя вырашаўся лёс Беларусі, ішлі баі за сталіцу нашай Радзімы, нагадаў Прэзідэнт.

"Цяжка нам уявіць настроі нашых воінаў, але я ведаю адно: яны былі поўныя рашучасці адпомсціць ворагу і ўзяць рэванш за тое, што адбылося ў 1941 годзе, у пачатку вайны, калі фашысты, амаль не адчуваючы супраціўлення, прайшлі праз Беларусь, захапілі Мінск", - адзначыў беларускі лідар.

"Вызваленчая аперацыя "Баграціён" паказала, што ў майстэрстве перамагаць савецкія войскі перасягнулі свайго ворага. Дзень вызвалення Мінска стаў прадвеснікам нашай Перамогі ў 1945-м. Памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны ўвасобілася ў рукатворным помніку. На месцы знакавых бітваў вырас Курган Славы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што курган насыпалі ў літаральным сэнсе сваімі рукамі тысячы людзей, якія ведалі вайну ў твар, помнілі забітых таварышаў, смуткавалі па страчаных сваяках.

"Больш як год яны прывозілі жмені зямлі з гарадоў-герояў, раёнаў партызанскага руху. Зямлі, якая ўвабрала ў сябе слёзы маці, жонак і дзяцей загінулых воінаў, боль страт мільёнаў загубленых жыццяў", - сказаў беларускі лідар.

У памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны кіраўнік дзяржавы аб'явіў мінуту маўчання.

"Для нас, беларусаў, якія страцілі ў той вайне кожнага трэцяга жыхара, Курган Славы - гэта сакральны сімвал. Сімвал нашай незалежнасці і свабоднага жыцця", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што тут закладзена капсула з пасланнем будучым пакаленням, сутнасць якога простая і заўсёды актуальная, асабліва ў цяперашні час: берагчы памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і быць патрыётамі сваёй Айчыны.

"Таму ў савецкі час тут прымалі дзяцей у піянеры, давалі клятву камсамольцы, а ў нашы дні гучаць словы ваеннай прысягі. Мы прыходзім сюды ў Дзень Перамогі і Дзень нашай Незалежнасці. Сёння Курган Славы стаў новай кропкай маршруту сапраўдных патрыётаў Беларусі", - сказаў Прэзідэнт.

"Мы, сучаснае пакаленне, помнім, што героі Вялікай Айчыннай вайны нам падарылі жыццё, і стараемся пражыць яго дастойна іх памяці, памяці тых, хто стварыў гэты помнік. Тых, хто адстаяў страчаныя ў 90-я традыцыі і аднавіў мемарыяльны комплекс, надаўшы яму сучасны выгляд", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падзякаваў за ўтрыманне Кургана Славы ў належным стане Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўніцтву Мінскай вобласці. "Мы павінны ганарыцца, што ў Беларусі няма нават маленькага недагледжанага, закінутага помніка. Расіяне, ведаючы пра гэта, высока цэняць стаўленне беларусаў да помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а іх на нашай зямлі тысячы. Гэта зямля не проста паліта крывёй савецкіх людзей, беларусаў, партызан, падпольшчыкаў, усіх членаў руху Супраціўлення, гэта зямля ўсеяна трупамі нашых людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі