Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 чэрвеня 2024, 11:25

Баскетбалісты "Бостан Селтыкс" 18-ы раз сталі чэмпіёнамі НБА

Фота прэс-службы "Бостан Селтыкс"
Фота прэс-службы "Бостан Селтыкс"
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перамогай "Бостан Селтыкс" завяршылася фінальная серыя плэй-оф Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі сезона-2023/24, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале сезона "кельты" сустракаліся з "Далас Маверыкс". На старце серыі "Бостан" выйграў тры матчы запар, але ў чацвёртай гульні пацярпеў разгромнае паражэнне з розніцай 38 ачкоў. З другой спробы агчымасць закрыць серыю "Селтыкс" ужо не ўпусцілі: пятая гульня процістаяння адбылася ў Бостане і завяршылася на карысць гаспадароў пляцоўкі - 106:88. Самым каштоўным іграком фіналу быў прызнаны баскетбаліст "кельтаў" Джэйлен Браўн, які ў сярэднім набіраў 20,8 ачка, аддаваў 5 перадач і рабіў 5,4 падборы.

У рэгулярным чэмпіянаце 23/24 "Селтыкс" занялі першае месца ва Усходняй канферэнцыі і ў агульнай табліцы. Па ходу плэй-оф "зялёныя" ніводнаму з сапернікаў па сетцы не далі выйграць больш за адзін матч - раней новыя чэмпіёны НБА прайшлі "Маямі" (4:1 у серыі), "Кліўленд" (4:1) і "Індыяну" (4:0). Гэты чэмпіёнскі тытул стаў для "Бостана" першым з 2008 года і 18-м у гісторыі, па колькасці кубкаў каманда выйшла ў аднаасобныя лідары лігі, абышоўшы "Лос-Анджэлес Лейкерс".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі