Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 чэрвеня 2024, 11:53

Навумовіч: ідзе фінальная стадыя прапрацоўкі пералікаў дазволеных відаў дзейнасці

Уладзімір Навумовіч. Фота з архіва
Уладзімір Навумовіч. Фота з архіва
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ідзе фінальная стадыя прапрацоўкі пералікаў дазволеных відаў дзейнасці. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч у ходзе рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства сустрэўся з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці Смаргонскага, Астравецкага, Воранаўскага, Іўеўскага, Навагрудскага, Карэліцкага, Зэльвенскага і Дзятлаўскага раёнаў для абмеркавання змяненняў, якія ўносяцца ў нарматыўныя прававыя акты, што рэгламентуюць прадпрымальніцкую дзейнасць.

Паводле слоў Уладзіміра Навумовіча, Мінэканомікі прадаўжае планамерную работу па растлумачэнні заканадаўства - з моманту падпісання закона ў міністэрства паступіла больш за 400 зваротаў ад бізнесу. Асноўнае пытанне парадку дня - пералікі дазволеных відаў дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў, самазанятых і рамеснікаў.

"Цяпер ідзе фінальная стадыя прапрацоўкі пастановы Савета Міністраў, якой зацвярджаюцца гэтыя пералікі. Для тых прадпрымальнікаў, чые віды дзейнасці ўвойдуць у пералікі, нічога не зменіцца. Астатнім да 1 студзеня 2026 года неабходна вызначыцца са сваім статусам - маштабавацца ў юрыдычную асобу, стаць рамеснікам, перайсці ў самазанятыя, і гэтак далей", - растлумачыў намеснік міністра эканомікі.

Уладзімір Навумовіч і намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак (у рэжыме анлайн), далі кампетэнтныя растлумачэнні на пытанні ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі, якія датычацца далейшага вядзення бізнесу.

Таксама аб новых механізмах фінансавай падтрымкі і ўмовах яе атрымання расказаў генеральны дырэктар Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Пётр Арушаньянц.

Выязныя мерапрыемствы па растлумачэнні навацый закона "Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці" будуць прадоўжаны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі