Сцяг Пятніца, 19 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2024, 12:49

Абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў 51 раёне Беларусі

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў 51 раёне Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Рашэнні аб абмежаваннях у сувязі з надыходам III класа пажарнай небяспекі прыняты ва ўсіх абласцях краіны. У Мінскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Валожынскім, Лагойскім, Пухавіцкім, Чэрвеньскім, Любанскім і Салігорскім раёнах, у Магілёўскай вобласці - Шклоўскім, Кіраўскім, Асіповіцкім, Бабруйскім і Глускім, а ў Віцебскай вобласці - у Чашніцкім, Сенненскім, Талачынскім, Аршанскім і Дубровенскім раёнах.

Больш за ўсё абмежаванняў у Брэсцкай вобласці, дзе наведванне лесу дазволена толькі ў Столінскім, Лунінецкім і Ганцавіцкім раёнах. У Гомельскай вобласці жоўтым колерам пафарбаваны Брагінскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Акцябрскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі і Хойніцкі раёны. У Гродзенскай вобласці абмежавана наведванне ў Бераставіцкім, Воўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Зэльвенскім, Лідскім, Мастоўскім, Свіслацкім, Слонімскім і Шчучынскім раёнах.

Сітуацыя на працягу дня можа змяняцца. Аператыўна атрымаць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйнм сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лесу. Таксама інфармацыю рэкамендуюць удакладняць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі