Сцяг Субота, 20 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 чэрвеня 2024, 13:03

Кыргызстан закупіў першыя партыі беларускай малочнай прадукцыі на біржавых таргах

Фота з архіва
Фота з архіва
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы праведзены першыя здзелкі па рэалізацыі малочнай прадукцыі ў Кыргызстан. У рамках заключаных біржавых кантрактаў на рынак гэтай дзяржавы Сярэдняй Азіі плануецца паставіць пробныя партыі беларускага сметанковага масла і сухога абястлушчанага малака аб'ёмам 20 т кожная. Такім чынам, геаграфія замежных пакупнікоў малакапрадуктаў, якія выкарыстоўваюць электронную платформу БУТБ, чарговы раз пашырылася, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Пры гэтым на біржы лічаць, што зарэгістраваныя знешнегандлёвыя здзелкі не толькі адкрываюць новыя экспартныя магчымасці для беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, але і пацвярджаюць зацікаўленасць дзелавых колаў Кыргызстана ў больш актыўнай рабоце на біржавым таварным рынку Беларусі.

"Характэрнай асаблівасцю развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана ў біржавой сферы з'яўляецца рэгулярнае пашырэнне наменклатуры тавараў, уключаных ва ўзаемны гандаль. Першапачаткова гэта былі толькі пастаўкі насення сланечніку на адрас беларускіх сельгасарганізацый, аднак за апошнія некалькі гадоў у структуры біржавых здзелак з'явіўся шэраг новых пазіцый. У прыватнасці, у Беларусь з дапамогай біржавых таргоў пачалі імпартавацца выпускаемыя ў Кыргызстане вырабы з чорных металаў, у той час як беларускія экспарцёры пачалі паспяхова прадаваць кыргызстанскім удзельнікам таргоў піламатэрыялы, цукар, а цяпер і малочную прадукцыю. Як правіла, такая дыверсіфікацыя суправаджаецца ростам аб'ёмаў біржавога тавараабароту і павелічэннем колькасці акрэдытаваных кампаній. Таму ў гандлі з Кыргызстанам па выніках 2024 года разлічваем выйсці ў плюс па абодвух паказчыках", - пракаменціравалі ў прэс-службе БУТБ.

Па стане на 1 чэрвеня 2024 года на БУТБ былі акрэдытаваны 26 рэзідэнтаў Кыргызскай Рэспублікі. Найбольшы аб'ём здзелак у вартасным выражэнні забяспечыў экспарт беларускага цукру-пяску і абразных піламатэрыялаў хвойных парод.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі