Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2024, 14:12

Больш за 150 выпускнікоў стануць галоўнымі героямі вячэрняга балю ў БДУ

Фота з архіва
Фота з архіва
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 150 выпускнікоў стануць галоўнымі героямі выпускнога балю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Урачыстасць пройдзе 20 чэрвеня ў Нацыянальнай школе прыгажосці. "Запрошаны маладыя людзі з ліку беларускіх і замежных грамадзян, якія за перыяд студэнцтва паказалі высокія вынікі ў вучэбнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці, а таксама сталі прызёрамі ў розных алімпіядах і конкурсах. Афіцыйная частка свята ўключае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу "Лепшы выпускнік БДУ-2024", які прайшоў у трох намінацыях: "Лепшы выпускнік БДУ", "Зорка БДУ" і "Студэнцкі лідар БДУ". Па традыцыі старт танцавальнаму вечару дасць рэктар БДУ Андрэй Кароль, які выканае вальс з выпускніцай. На заканчэнне ўрачыстага мерапрыемства перад удзельнікамі выступяць артысты і музычныя калектывы ўніверсітэта", - праінфармавалі ў ВНУ.

У гэтым годзе дыплом Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта атрымаюць каля 4 тыс. выпускнікоў. Арганізатарамі вячэрняга балю выступілі ўпраўленні па справах культуры і выхаваўчай рабоце з моладдзю БДУ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі