Сцяг Серада, 11 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 студзеня 2026, 18:30

Селіверстаў уручыў копіі даверчых грамат у МЗС РФ 

Фота з архіва
Фота з архіва
27 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў 27 студзеня ўручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Міхаілу Галузіну. Інфармацыя аб гэтым апублікавана на сайце МЗС РФ, паведамляе БЕЛТА.

Міхаіл Галузін цёпла павіншаваў Юрыя Селіверстава з уступленнем на пасаду і пажадаў усялякіх поспехаў у рабоце па ўмацаванні расійска-беларускіх саюзніцкіх адносін.

"У ходзе размовы былі разгледжаны некаторыя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, інтэграцыйнага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы і знешнепалітычнай каардынацыі, а таксама графік маючых адбыцца кантактаў і мерапрыемстваў на вышэйшым і высокім узроўнях. Бакі выказалі цвёрды настрой на плённае таварыскае ўзаемадзеянне паміж беларускай дыпмісіяй і МЗС Расіі", - дадалі ў расійскім ведамстве.

Паводле інфармацыі прэс-службы пасольства Беларусі ў Расіі, Юрый Селіверстаў і Міхаіл Галузін высока ацанілі дасягнуты Беларуссю і Расіяй узровень стратэгічнага партнёрства, поспехі саюзнага будаўніцтва. "Адзначылі дынаміку і плённасць дыялогу на ўсіх узроўнях, высокую планку якому задаюць лідары нашых краін. Падкрэслілі эфектыўнасць узаемадзеяння беларускага і расійскага знешнепалітычных ведамстваў, у тым ліку ў рамках абмену візітамі міністраў, сумесных пасяджэнняў калегій, кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў", - адзначылі ў дыпмісіі.

Бакі дамовіліся прадоўжыць рэгулярныя кантакты па пытаннях распрацоўкі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2027-2030 гады, рэалізацыі Дагавора аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Асаблівую ўвагу ўдзялілі сумесным намаганням па развіцці Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.

"Абмяняліся меркаваннямі аб развіцці інтэграцыйных працэсаў у СНД, ЕАЭС, АДКБ, дамовіліся аб далейшай каардынацыі пазіцый у гэтых структурах. Падрабязна разгледзелі графік бліжэйшых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях", - акцэнтавалі ў прэс-службе.

Таксама 27 студзеня Юрый Селіверстаў прыняў удзел у традыцыйнай сустрэчы міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова з пасламі дзяржаў - удзельніц СНД, акрэдытаванымі ў Расіі. На сустрэчы прысутнічалі генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў і кіраўнікі выканаўчых органаў іншых еўразійскіх структур.-0-
Юрый Селіверстаў і Міхаіл Галузін

Фота МЗС РФ 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі