Сцяг Нядзеля, 15 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 студзеня 2026, 16:45

Генеральнае консульства Беларусі пачало работу ў Алматы

 

Фота з архіва
Фота з архіва
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у горадзе Алматы (Казахстан) Дзяніс Мялешкін 13 студзеня сустрэўся з паслом па асаблівых даручэннях - кіраўніком прадстаўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Казахстан Жанібекам Абдрашовым. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Казахстане.

Кіраўнік прадстаўніцтва МЗС ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў экзекватуру генеральнаму консулу, павіншаваў з афіцыйным пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў Алматы і консульскай акрузе. Ён пажадаў паспяховай работы на карысць народаў нашых краін, а таксама запэўніў ва ўсебаковай падтрымцы ў яго дзейнасці.

Бакі адзначылі важнасць далейшага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных і сацыяльна-культурных пытаннях.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам устаноўлены 16 верасня 1992 года. У дзвюх краінах адкрыты пасольствы. Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва ўключае больш як 80 міжнародных дагавораў.-0-

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі