Сцяг Аўторак, 2 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:54 23 верасня 2021

Новы кабінет камп'ютарнай тамаграфіі адкрыўся ў Магілёўскай абласной бальніцы

Новы кабінет камп'ютарнай тамаграфіі адкрыўся ў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы. Апарат вытворчасці ЗША дае магчымасць выконваць шырокі спектр дыягнастычных даследаванняў органаў дыхання, касцёва-сустаўнай сістэмы, захворванняў пазваночніка. Тамограф з'явіўся ў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы дзякуючы рэалізацыі праекта "Экстраннае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь", які фінансуецца за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

На здымку: загадчык аддзялення прамянёвай дыягностыкі Алег Струкаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі