Сцяг Нядзеля, 8 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
10 мая 2015, 11:00

Віктар Кастко: Ветэраны лічаць сваім абавязкам процістаяць фальсіфікацыям праўды аб вайне


Ветэраны лічаць сваім абавязкам процістаяць фальсіфікацыям праўды аб вайне. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў першы намеснік старшыні савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Віктар Кастко.


Мінская гарадская арганізацыя ветэранаў актыўна кантактуе з моладдзю, працуе ў школах, каледжах, ВНУ. Віктар Кастко расказаў, што сучасныя маладыя людзі жыва цікавяцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, праўда, часам чэрпаюць інфармацыю з недакладных крыніц. "У нас бываюць дыскусіі са студэнтамі, яны падкідваюць розныя спрэчныя пытанні. Але наша пазіцыя перамагае, таму што мы абапіраемся на факты, архіўныя даныя і свой жыццёвы вопыт", - адзначыў субяседнік. Ён падкрэсліў, што ветэраны і ўдзельнікі вайны лічаць сваім абавязкам процістаяць фальсіфікацыям.


Пры гэтым Віктар Кастко адзначыў, што ў Беларусі шануюць гістарычную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, клапоцяцца аб тых, на чыю долю выпаў цяжар ваенных гадоў. Так, на ўліку ў Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў знаходзіцца 2,7 тыс. удзельнікаў вайны. Паводле слоў Віктара Кастко, сур'ёзных скаргаў, нараканняў у іх няма. Калі ўзнікаюць праблемы, то яны аператыўна вырашаюцца з дапамогай органаў улады.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі