Беларусы - людзі вельмі прадпрымальныя. Такую пазітыўную ацэнку ў адрас суайчыннікаў выказала галоўны рэдактар газеты "Белорусы и рынок" Валянціна Вештарт у час тэлепраграмы "Клуб рэдактараў", паказанай у вячэрнім эфіры канала "Беларусь 1" 26 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.
"Беларусы і рынак - гэта сумяшчальныя паняцці", - пераканана Валянціна Вештарт.
У лік тэм гэтай дыскусіі "Клуба рэдактараў" увайшла нядаўняя ініцыятыва Міністэрства гандлю Беларусі па спагнанні падатку на пакупкі ў замежных інтэрнэт-магазінах. Медыяэксперты абмеркавалі вопыт еўрапейскіх краін і Японіі, дзе інтарэсы айчыннага вытворцы абараняюцца даволі строга.
"Пазіцыя Мінгандлю зразумелая і заключаецца ў абароне беларускіх вытворцаў. Калі мы прыходзім у ГУМ або ЦУМ і купляем тавар з ПДВ унутры краіны, то ва ўсіх павінны быць аднолькавыя правы і магчымасці. Можа, мая пазіцыя не ўсім спадабаецца, але лічу, што чалавек, які купляе тавар па інтэрнэце, таксама павінен плаціць падатак", - лічыць галоўны рэдактар часопіса "Дело" Віктар Жук.
Галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч падкрэсліў, што праблема інтэрнэт-куплі мае вельмі шмат скрытых аспектаў. "З аднаго боку, такі вялікі паток паштовых адпраўленняў выводзіць пошту з гульні. Размова ідзе аб вельмі вялікай колькасці пасылак. А для таго, каб правяраць, што знаходзіцца ў кожнай пасылцы і ў якой колькасці з тым, каб выбарча прымяняць падатак, як гэта тут на сустрэчы агучвалася - патрэбна проста армія людзей, - адзначыў Павел Якубовіч. - З ведамаснага пункту гледжання, увядзенне падатку - мера патрэбная, добрая, яна абараняе нашага вытворцу і гэтак далей. Калі паглядзець на пытанне з пункту гледжання людзей, то маюць месца абмежаванне іх магчымасцей і дэманстрацыя прыкладу, як можна эканамічную праблему вырашыць адміністрацыйным шляхам. Пры гэтым не ўлічваюцца некаторыя наступствы ад гэтага магчымага новаўвядзення, у тым ліку тое, што ў людзей, якія прывыклі да таго, што, напрыклад, куплялі значна танней рэчы для дзяцей, сапсуецца настрой. Я ўсё ж такі схільны да наступнага: думайце аб людзях. Хацелася б, каб распрацоўшчыкамі эканамічных ідэй, што датычацца грамадзян, не былі пакладзены ў аснову абстрактныя ідэі".
