Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч расказаў сёння журналістам аб духоўных асновах фінансавага крызісу ў свеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Каталіцкая царква ўжо не раз выказвалася на гэту тэму. Фінансавы крызіс пачаўся не ўчора, а даволі даўно - 7-8 гадоў таму. І спадзяюся, напэўна, базай кожнага крызісу з'яўляецца маральная аснова", - сказаў іерарх.
Ён звярнуў увагу на высокі ўзровень карупцыі ў сучасным свеце, а таксама адзначыў, што сёння многія спрабуюць атрымаць выгаду са складанай эканамічнай сітуацыі шляхам неафіцыйнага гандлю доларамі ці еўра. "Гэта ўсё супраць божага закону, супраць маральнасці", - лічыць Тадэвуш Кандрусевіч.
"У гэтым і заключаецца маральная праблема фінансавага крызісу", - рэзюмаваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
