Дзень працы, які адзначаецца больш за стагоддзе, сёння набыў больш глыбокі сэнс. Такую думку выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік у час урачыстай цырымоніі ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару па выніках за 2013 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Раней Першамай адзначаўся як дзень салідарнасці працоўных, - адзначыў Пётр Руднік. - Сёння ж сэнс гэтага свята значна глыбейшы: гэта даніна павагі ўсім людзям, якія працуюць на карысць сваёй Айчыны і роднага краю".
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама адзначыў, што непахіснымі засталіся галоўныя ідэі гэтай урачыстасці: ідэі справядлівасці, роўных магчымасцей, міру і працы. Цяпер гэта свята ставіць новую задачу: зрабіць так, каб кожнаму жыхару Магілёўскай вобласці было камфортна жыць і працаваць на сваёй зямлі.
Пётр Руднік падзякаваў усім жыхарам Магілёўскай вобласці за карпатлівую, упартую і стваральную працу. Губернатар асабліва адзначыў тых, каму былі ўручаны пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару.
1 мая больш як 60 прадстаўнікоў рэгіёна (пераможцы конкурсу "Лепшы прадпрымальнік", лаўрэаты прэміі "Чалавек года", работнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна) былі занесены на абласную Дошку гонару.
