Сцяг Аўторак, 10 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
11 сакавіка 2016, 14:49
Мікалай Токар

Павышэнне пенсійнага ўзросту дасць магчымасць сэканоміць фінансы

Мікалай Токар
Першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама

Павышэнне пенсійнага ўзросту дасць магчымасць сэканоміць фінансы, заявіў 11 сакавіка журналістам першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Токар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што гэта дасць эканомію фінансавых сродкаў у цэлым па краіне", - сказаў Мікалай Токар.

Першы намеснік старшыні аблвыканкама падкрэсліў, што многія людзі пенсійнага ўзросту хочуць працаваць. У тым ліку гэта датычыцца бюджэтнай сферы. "Сёння здаровыя мужчыны, напрыклад, у 60 гадоў хочуць яшчэ працаваць. Трэба даць ім магчымасць працаваць афіцыйна. У іх ёсць вопыт. І потым 60 гадоў - гэта яшчэ даволі энергічны ўзрост... Чаму педагог-жанчына ў 57 гадоў не можа працаваць? Яны ж хочуць. Чаму ж мы павінны думаць, як іх сёння адправіць на пенсію? У нас у вобласці працуе шмат пенсіянераў і ў сельгасвытворчасці, на прамысловых прадпрыемствах", - дадаў ён.

Таксама, паводле яго слоў, з-за павышэння ўзроставага парога для пенсіянераў не трэба чакаць сур'ёзных змяненняў. "Пенсійны ўзрост будзе павышацца паэтапна", - растлумачыў Мікалай Токар.

Як паведамлялася, 10 сакавіка Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку на нарадзе па пытаннях развіцця пенсійнай сістэмы былі прапанаваны тры варыянты павышэння пенсійнага ўзросту. Усе яны эканамічна падлічаны, у тым ліку з прыцягненнем вучоных. Першы варыянт прадугледжвае выхад на пенсію жанчын у 60 гадоў і мужчын у 65. Другі: жанчын у 60 гадоў, мужчын у 63 гады. Трэці варыянт прадугледжвае ўвядзенне пенсійнага ўзросту з 58 гадоў для жанчын і з 63 гадоў - для мужчын.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі